Чакаецца, што 10 сакавіка з дэлегацыяй беларускай апазыцыі сустрэнецца міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Як паведамляе прэсавая служба АГП, сёньня ў Варшаве адбудзецца сустрэча з дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Янэзам Ленарчычам.
”У парадку дня адна тэма – выбарчая кампанія ў Беларусі,– заявіў Анатоль Лябедзька.– Мы маем намер выкласьці пазыцыю Аб'яднаных дэмакратычных сілаў аб тым, наколькі эфэктыўныя, наколькі ўплываюць на выбарчую кампанію тыя зьмены ў заканадаўстве, якія былі ажыцьцёўленыя беларускімі ўладамі. У нас на гэта крытычны погляд”.