Як паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце, асноўная прычына гібелі беларусікх лясоў – неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Толькі з гэтае прычыне было зьнішчана 5,8 тыс. га, або 77,3 адсоткі агульнай плошчы загінуўшых насаджэньняў. Ад розных хваробаў дрэваў, пажараў і залішняй вільготнасьці загінула 1,7 тыс. га лесу (22,7 працэнта).
Шкоднікамі і хваробамі ў мінулым годзе было пашкоджана 166,3 тыс.га, або 2 адсоткі лясных зямель, – гэта больш на 3 адсоткі ў параўнаньні з 2008 годам. Мерапрыемствы па ахове лясоў ад шкоднікаў і хваробаў праведзеныя на 23,3 тыс. га (на 6,8 адсоткі менш). У асноўным выкарыстоўваўся біялягічны мэтад, які садзейнічае захаваньню прыроднага комплексу і паляпшэньню экалягічнага стану. Падобныя зьвесткі пра сытуацыю ў лясах Беларусі ўпершыню ўключаны ў статыстычны зборнік Белстату.
Згодна з лесапаталягічным маніторынгам, санітарны стан лясоў рэспублікі ацэньваецца як здавальняючы. Пагрозы пашкоджаньня ад нэгатыўнага ўзьдзеяньня насякомых да гаспадарча значнага ўзроўню ў 2009 годзе не выяўлена.
Агульная плошча ачагоў шкоднікаў і хвароб лесу на землях ляснога фонду Мінлясгасу крыху зьменшылася і склала 153,1 тыс. га, але гібель лясоў у параўнаньні з 2008 годам павялічылася на 28 працэнтаў (1574 га) да 7235 га. Зьвязана гэта ў першую чаргу з нэгатыўнымі вынікамі ўраганных вятроў і пажараў. Ад бураломаў загінула 5618 га насаджэньняў, ад лясных пажараў – 1180 га. Пры гэтым у два разы да ўзроўню 2008 года скарацілася гібель лясоў ад хвароб. Лясы загінулі на 320 га, а на 36 адсотках – ад залішняй вільготнасьці (109 га).
Як адзначылі ў Мінлясгасе, у 2010 годзе плянуецца завяршыць работы па ліквідацыі наступстваў усыханьня дуброў.