Дзяржаўнаму нацыянальнаму парку “Белавеская пушча” 3 кастрычніка спаўняецца 600 гадоў. Незалежныя эколягі з трывогай гавораць пра тое, што ўнікальны старажытны лес высякаецца, што пушча мае патрэбу ў абароне ад бескантрольнай гаспадарчай дзейнасьці. А дзяржаўныя чыноўнікі тым часам плянуюць распачаць у пушчы будаўніцтва рэстаранна-гатэльных комплексаў.
Дзяржаўны нацыянальны парк “Белавеская пушча” — гэта найбуйнейшы ў Эўропе лясны масіў памерам 167 тысяч гектараў зь дзясяткамі і нават сотнямі відаў расьлін, жывёл і дрэў. Аднак зараз тут вядзецца актыўная высечка лесу, і гэта — адно з пытаньняў, якія сёньня хвалююць грамадзкасьць. Вось як гэта тлумачыць генэральны дырэктар Нацыянальнага парку “Белавеская пушча” Мікалай Бамбіза:
“Гэта вельмі проста: з 2001 году на тэрыторыі Белавескай пушчы праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па барацьбе з караедам-тыпографам — гэта нікому не сакрэт. І адзіны сродак, які рэкамэндаваны навукай і практыкай, што калі гэтае дрэва населенае жуком, то яго неабходна высякаць. Таму за гэтыя пні не перажывайце — за 10-15 гадоў іх відаць ня будзе”.
Грамадзкі актывіст і незалежны эколяг Валеры Дранчук — адзін з актыўных дасьледчыкаў экалягічнай раўнавагі ў Белавескай пушчы. Сёлета на загад адміністрацыі яго выдалілі з пушчы і забаранілі знаходзіцца нават паблізу. І гэты факт“, лічыць спадар Дранчук, сьведчыць пра жаданьне замоўчваць праўду пра так званую”санітарную высечку лесу:
“Няхай Мікалай Бамбіза дапусьціць грамадзкасьць да экспэртызы, каб пабачыць гэтыя санітарныя высечкі: які іх адсотак, у якіх кварталах. Я асабіста магу сьцьвярджаць, бо я там ня раз бываў і размаўляў з падначаленымі Бамбізы: эксплюатацыя Белавескай пушчы як была, так і ёсьць”.
Навукоўцы заяўляюць, што першыя паселішчы ў Белавескай пушчы зьявіліся больш за 14 тысяч год таму. Менавіта пасярод зоны заказьніку ў 2003 годзе створана сядзіба беларускага Дзеда Мароза. Як заявіў намесьнік кіраўніка спраў прэзыдэнцкай адміністрацыі Аляксандар Раманоўскі, гэта адзін з пасьпяховых праектаў, распачатых на загад Аляксандра Лукашэнкі. Таксама з ініцыятывы кіраўніка краіны распрацоўваецца праграма ўзьвядзеньня на тэрыторыі Белавескай пушчы забаўляльна-гатэльных комплексаў, паведаміў Мікалай Бамбіза:
“На дзейнасьць Белавескай пушчы вельмі пільную ўвагу зьвярнуў кіраўнік дзяржавы. І паводле ягонай прапановы будзе зробленае сацыяльна-экалягічнае кола, і вакол гэтага кола будуць будавацца гатэлі, рэстарацыі, кемпінгі — увесь сэрвіс. Ахвотныя ёсьць: хтосьці хоча ў зоне заказьніку, хтосьці яшчэ дзе — таму будзе зроблена рыса, за якую капітал не павінен трапляць. А ўскраіны Белавескай пушчы патрэбна разьвіваць, бо калі ёсьць попыт, то павінна быць і прапанова”.
Паводле спадара Бамбізы, плянуецца, што турыстычная інфраструктура будзе разьвівацца за кошт айчынных і замежных інвэстараў. Аднак разьвіцьцё такога бізнэсу нэгатыўна паўплывае на экалёгію Белавескай пушчы, кажа эколяг, былая супрацоўніца Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” Іна Зеніна:
“Турызм можна разьвіваць па-рознаму. Калі ён будзе разьвівацца, як сядзіба Дзеда Мароза… Яе „ляпнулі“ проста ў зоне заказьніку, гэта было зроблена з парушэньнем закону, і нават Рады Эўропы была рэкамэндацыя вынесьці яе з тэрыторыі заказьніку. Мы ўжо бачылі, як гэта робіцца насамрэч: грамадзкасьць не дапускаецца, кантролю ніякага няма. І калі гэтым будзе займацца Кіраўніцтва спраў, дык мы пабачым тое ж, што і на Нарачы: куча народу і гэтулькі ж праблем экалягічных. Увогуле, ці патрэбны там масавы турызм? Калі мы хочам сапраўды дабіць гэты міт пра Белавескую пушчу і ад яе пакінуць толькі сьпевы, то, я думаю, што гэтыя пляны — якраз тое, што для гэтага патрэбна”.
Дзяржаўны нацыянальны парк “Белавеская пушча” — гэта найбуйнейшы ў Эўропе лясны масіў памерам 167 тысяч гектараў зь дзясяткамі і нават сотнямі відаў расьлін, жывёл і дрэў. Аднак зараз тут вядзецца актыўная высечка лесу, і гэта — адно з пытаньняў, якія сёньня хвалююць грамадзкасьць. Вось як гэта тлумачыць генэральны дырэктар Нацыянальнага парку “Белавеская пушча” Мікалай Бамбіза:
“Гэта вельмі проста: з 2001 году на тэрыторыі Белавескай пушчы праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па барацьбе з караедам-тыпографам — гэта нікому не сакрэт. І адзіны сродак, які рэкамэндаваны навукай і практыкай, што калі гэтае дрэва населенае жуком, то яго неабходна высякаць. Таму за гэтыя пні не перажывайце — за 10-15 гадоў іх відаць ня будзе”.
Грамадзкі актывіст і незалежны эколяг Валеры Дранчук — адзін з актыўных дасьледчыкаў экалягічнай раўнавагі ў Белавескай пушчы. Сёлета на загад адміністрацыі яго выдалілі з пушчы і забаранілі знаходзіцца нават паблізу. І гэты факт“, лічыць спадар Дранчук, сьведчыць пра жаданьне замоўчваць праўду пра так званую”санітарную высечку лесу:
“Няхай Мікалай Бамбіза дапусьціць грамадзкасьць да экспэртызы, каб пабачыць гэтыя санітарныя высечкі: які іх адсотак, у якіх кварталах. Я асабіста магу сьцьвярджаць, бо я там ня раз бываў і размаўляў з падначаленымі Бамбізы: эксплюатацыя Белавескай пушчы як была, так і ёсьць”.
“У 1992 г. рашэньнем ЮНЭСКО Дзяржаўны нацыянальны парк „Белавеская пушча“ ўключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 г. яму прысвоены статус біясфэрнага запаведніка, а ў 1997 г. ён узнагароджаны Дыплёмам Рады Эўропы. На тэрыторыі Дзяржаўнага нацыянальнага парку „Белавеская пушча“ знаходзіцца ўрадавая рэзыдэнцыя Віскулі. У 1991 годзе ў гэтай рэзыдэнцыі былі падпісаныя Белавескія пагадненьні, якія аформілі распад СССР”. |