Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белавеская пушча" ў пяцёрцы прыродных цудаў сьвету


Нацыянальны парк "Белавеская пушча" заняў 5-е месца па выніках галасаваньня на званьне прыроднага цуда сьвету.

Пра вынікі конкурсу “Сем прыродных цудаў сьвету” паведаміў дырэктар нацыянальнага парку Мікалай Бамбіза, перадае Інтэрфакс. Пушча прымала ўдзел у намінацыі “Лясы і нацыянальныя паркі”.

Усяго ў конкурсе, які праводзіць некамэрцыйная швэйцарская арганізацыя, бярэ ўдзел больш за 260 прыродных славутасьцяў з 222 краінаў сьвету.Сярод іх – Ніягарскі вадаспад (Канада, ЗША), гара Кіліманджара (Танзанія), Чорны лес ці Шварцвальд (Нямеччына), возера Лох-Нэс (Вялікабрытанія), вулькан Вэзувій (Італія), возера Байкал (Расея).

Канчатковае галасаваньне, якое абярэ 7 прыродных цудаў сьвету, пройдзе 21 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG