Пра папярэднія вынікі падпісной кампаніі і пра свае далейшыя намеры расказваюць сёньня на “Свабодзе” магчымыя кандыдаты ад апазыцыі.
МЕНШЧЫНА
“Хацеў бы дажыць да скону ў свабоднай Беларусі”
Жыхар Капыльшчыны Віктар Дашкевіч вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Менскага абласнога, Капыльскага раённага саветаў і ў сельсавет савет вёскі Вялікая Раёўка. Агулам яму трэба сабраць у сваю падтрымку як мінімум 150 подпісаў выбарцаў. Спадар Віктар ходзіць ад адной да другой кватэры месьцічаў. Якія ўражаньні пакідаюць такія сустрэчы? Адказвае Віктар Дашкевіч:
“Іншы раз вечарам вяртаюся ў добрым настроі, а здараецца і горш. Справа ў тым, што большасьць людзей, зь якімі сустракаюся, усё разумеюць і нібыта правільна ацэньваюць цяперашнюю сытуацыю. Аднак і ў іх сьвядомасьці засталася, так бы мовіць, савецкая
Большасьць людзей, зь якімі сустракаюся, усё разумеюць і нібыта правільна ацэньваюць цяперашнюю сытуацыю.
Напад на прыватную гаспадарку не застрашыў сябра апазыцыі
У мінулую выбарчую кампанію на прыватную гаспадарку Віктара Дашкевіча быў учынены напад. Ноччу невядомыя пабілі вокны ў хаце, зламалі на двары аўтамабіль, застрашылі ўсю сям’ю.
“Тады па просьбе жонкі я змоўчаў, нідзе не афішаваў. Але калі зараз прыходжу на прыём да якога чыноўніка, то нагадваю пра тое. Ня ведаю, ці менавіта гэта дзейнічае, але пакуль мяне не чапаюць. Праўда, некаторыя людзі пытаюцца: маўляў, навошта табе гэтая апазыцыйная дзейнасьць, хіба можна чаго дабіцца? Тлумачу. І, як правіла, пасьля некалькіх хвілін гутаркі пераконваюцца, ідуць па пашпарт і ставяць свой подпіс”.
“Дзеля свабоды Беларусі аддам усе свае сілы, колькі іх ёсьць”
Віктар Дашкевіч скончыў у свой час Беларускі політэхнічны інстытут. Прайшоў шлях ад рабочага да начальніка рамонтна-будаўнічага ўчастка Мінскага рамонтна-будаўнічага трэста ў Капылі. Жанаты. Мае двух сыноў з вышэйшай адукацыяй. Чаму ён імкнецца ў дэпутаты?
“Калі па шчырасьці, то ня я ж вызначаю, колькі наканавана жыць. Але я хацеў бы дажыць да скону ў свабоднай Беларусі. Вось дзеля гэтага аддам усе свае сілы, колькі іх ёсьць”.
ГОМЕЛЬШЧЫНА
У Жлобіне запалохалі мэталюргаў
У Сьветлагорску ініцыятыўная група сябра АГП Тацьцяны Насковай ужо сабрала дастаткова подпісаў для вылучэньня спадарыні Тацьцяны кандыдатам у Скарынаўскай выбарчай акрузе № 21.
Сама прэтэндэнтка амаль ня ўдзельнічала ў зборы подпісаў і тлумачыць прычыну гэтага:
“Атрымліваецца так, што перад выбарчай кампаніяй мяне моцна загружаюць працай. Нагрузка вельмі вялікая. То праверка прыедзе — яе дваццаць гадоў не было, а тут прыехалі й правяраюць. То ліст-скарга прыйшла — разьбіраюцца і нічога не знаходзяць. А зараз завалілі дадатковай працай, што проста жах”.
“Я працую на заводзе, і я баюся за свой подпіс”
У Жлобіне актывістка партыі левых “Справядлівы сьвет” Валянціна Шакура зьбірае подпісы, каб вылучыцца кандыдатам у
Працаўнікоў Беларускага мэталюргічнага заводу папярэдзілі, каб не падпісваліся за вылучэньне “не сваіх” кандыдатаў.
Шакура: “Жанчына, калі я прыйшла да яе й мы сталі гаварыць пра подпіс дзеля майго вылучэньня, паведаміла, што на мэталюргічным заводзе ўжо запатрабавалі падпісацца за прадстаўніка заводу. І яна ўжо ня можа больш падпісацца ні за кога. Я патлумачыла ёй, што свой подпіс можна паставіць нават за пяцёх вылучэнцаў. На гэта жанчына адказала: “Я працую на заводзе, і я баюся”.