Сёньня журналісты «Свабоды» высьвятлялі, каго вылучаюць у камісіі дэмакратычныя партыі і грамадзкія арганізацыі.
Сёньня рада Гомельскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучыла амаль паўсотні сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Гэта вядомыя ў горадзе асобы, шмат хто зь іх мае досьвед удзелу ва ўсіх выбарчых кампаніях у найноўшай гісторыі Беларусі. Прыкладам, вылучана эканаміст па адукацыі Людміла Судзілоўская:
«Па-першае, каб былі выбары справядлівыя. А справядлівымі яны могуць быць толькі тады, калі кантроль ёсьць. Калі ёсьць прэса свабодная й таксама свабоднае назіраньне».
Такіх жа поглядаў трымаецца й сябра партыі левых «Справядлівы сьвет» Надзея Махнач, вылучаная ад сваёй партыі ва ўчастковую камісію.
«Гэта ня толькі важна, але неабходна. Я часта працую ў выбарчых камісіях, у мяне ёсьць вялікі досьвед. Я хачу, каб у нас выбары праходзілі сумленна й справядліва».
Сакратар гарадзкой арганізацыі партыі левых Валер Клімаў паведаміў:
«Вылучаны ва ўчастковыя камісіі 31 чалавек. Усе яны сябры нашай партыі — тыя, хто ўжо неаднаразова браў удзел у выбарчых кампаніях. Многія былі і назіральнікамі, і сябрамі камісій, і кандыдатамі ў дэпутаты — усё гэта людзі, якія могуць працаваць у камісіях».
У сёлетнюю выбарчую кампанію ў горадзе сфармавана звыш 200 выбарчых участкаў. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы супольна вылучаюць у іх склад больш за 100 сваіх прадстаўнікоў.
Апрача таго, каля трох дзясяткаў вылучэнцаў прапануе ў камісіі рух «За свабоду», які ўдзельнічае ў палітычнай кампаніі «Мясцовыя выбары-2010» асобна ад АДС.
Актывісты апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Магілёўшчыны спадзяюцца, што ў складзе кожнай участковай камісіі будзе іх прадстаўнік.
Паводле каардынатара кааліцыі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны Юрыя Новікава, вылучаць прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі будуць арганізацыі, якія маюць статус зарэгістраваных структураў:
«Калі ўключаць хаця б па адным прадстаўніку дэмакратычных арганізацыяў у кожную камісію — гэта ўжо будзе добра.Па гэтым можна будзе меркаваць, як будзе праходзіць выбарчая кампанія. Калі ж ня будуць уключаныя нашыя прадстаўнікі, то, магчыма, будзе прынятае рашэньне аб тым, што нашыя прадстаўнікі будуць здымацца з выбараў».
А што думаюць самі актывісты, якія наважыліся вылучыцца ва ўчастковыя камісіі?
У вёсцы Брылі Магілёўскага раёну туды вылучаецца сябра руху «БНФ «Адраджэньне» Мікола Яцкоў. Ён дырэктар вясковага дома культуры. У выбарчых камісіях актывіст працуе даўно — ад 1984 году. Апошнія гадоў пятнаццаць яго абіраюць на старшыню камісіі. Як будзе гэтым разам?
«Як вырашыць камісія, так і будзе — хто там старшыня, хто намесьнік, а хто сакратар. Калі складзецца ўсё добра, то Яцкоў будзе старшынёй камісіі. Рух у нас зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі. Ня зь лесу людзі выйшлі. Усе мы свае. Усе ў нас усё добра ведаюць. Зараз у нас такія часы пайшлі, што на прыналежнасьць да таго ці іншага кола будуць глядзець ня так, як глядзелі раней. У мяне такое адчуваньне», — мяркуе Мікола Яцкоў.
Ва ўчастковую камісію вылучаецца ў Бабруйску актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», прадпрымальніца Алена Мядзьведзева. Аптымізму, як у спадара Яцкова, у яе няма:
«Я ведаю, што падам дакумэнты і мне адмовяць. Я вось сабрала подпісы. Цяпер ў стаю са стосікам. Дзесяць подпісаў, нават адзінаццаць я сабрала. Яны ведаюць: там, дзе Мядзьведзева, там будуць скаргі. Ніхто ня хоча зьвязвацца. Навошта? Яны хочуць спакойна жыць. Яны зробяць свае фальшаваньні. Я іх, канечне, адразу ўбачу і адразу ж напішу скаргі», — заяўляе Алена Мядзьведзева.
Сацыял-дэмакратка ня мае досьведу працы ва ўчастковых камісіях. За яе плячыма дзьве няўдалыя выбарчыя кампаніі — у мясцовыя саветы й у Палату прадстаўнікоў. Аднак яна мае досьвед назіральніка.
У Магілёўскай абласной тэрытарыяльнай камісіі прадстаўнікоў апазыцыі няма. У акруговых камісіях — трое: двое актывістаў абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» у Бабруйску і адзін актывіст руху «БНФ «Адраджэньне» ў Хоцімскім раёне. У гэтыя камісіі вылучаліся каля чатырох дзясяткаў апазыцыянэраў.
Паводле Цэнтравыбаркаму Беларусі, у краіне будзе створана амаль 7 тысяч участковых камісіяў. Мінімальны склад адной камісіі — 5 чалавек, максымальны — 19. Усяго ў складзе ўчастковых выбарчых камісіяў будуць працаваць каля 70 000 чалавек.
Апошні дзень зацьвярджэньня складу ўчастковых выбарчых камісіяў — 10 сакавіка.
Выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца ў Беларусі 25 красавіка.
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Вылучэнцы ад апазыцыі — вядомыя ў Гомелі асобы
Сёньня рада Гомельскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучыла амаль паўсотні сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Гэта вядомыя ў горадзе асобы, шмат хто зь іх мае досьвед удзелу ва ўсіх выбарчых кампаніях у найноўшай гісторыі Беларусі. Прыкладам, вылучана эканаміст па адукацыі Людміла Судзілоўская:
«Па-першае, каб былі выбары справядлівыя. А справядлівымі яны могуць быць толькі тады, калі кантроль ёсьць. Калі ёсьць прэса свабодная й таксама свабоднае назіраньне».
Такіх жа поглядаў трымаецца й сябра партыі левых «Справядлівы сьвет» Надзея Махнач, вылучаная ад сваёй партыі ва ўчастковую камісію.
«Гэта ня толькі важна, але неабходна. Я часта працую ў выбарчых камісіях, у мяне ёсьць вялікі досьвед. Я хачу, каб у нас выбары праходзілі сумленна й справядліва».
АДС вылучае прадстаўнікоў, і рух «За свабоду» — таксама
Сакратар гарадзкой арганізацыі партыі левых Валер Клімаў паведаміў:
«Вылучаны ва ўчастковыя камісіі 31 чалавек. Усе яны сябры нашай партыі — тыя, хто ўжо неаднаразова браў удзел у выбарчых кампаніях. Многія былі і назіральнікамі, і сябрамі камісій, і кандыдатамі ў дэпутаты — усё гэта людзі, якія могуць працаваць у камісіях».
У сёлетнюю выбарчую кампанію ў горадзе сфармавана звыш 200 выбарчых участкаў. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы супольна вылучаюць у іх склад больш за 100 сваіх прадстаўнікоў.
Апрача таго, каля трох дзясяткаў вылучэнцаў прапануе ў камісіі рух «За свабоду», які ўдзельнічае ў палітычнай кампаніі «Мясцовыя выбары-2010» асобна ад АДС.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
«У кожную камісію — хаця б адзін наш прадстаўнік»
Актывісты апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Магілёўшчыны спадзяюцца, што ў складзе кожнай участковай камісіі будзе іх прадстаўнік.
Паводле каардынатара кааліцыі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны Юрыя Новікава, вылучаць прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі будуць арганізацыі, якія маюць статус зарэгістраваных структураў:
«Калі ўключаць хаця б па адным прадстаўніку дэмакратычных арганізацыяў у кожную камісію — гэта ўжо будзе добра.
Калі ўключаць хаця б па адным прадстаўніку дэмакратычных арганізацыяў у кожную камісію — гэта ўжо будзе добра.
На старшыню камісіі прэтэндуе актывіст грамадзкай арганізацыі БНФ «Адраджэньне»