Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары: трэнінг для трэнэраў


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Тры дні, пачынаючы ад 5 сакавіка, будзе цягнуцца спэцыяльны трэнінг для дэмакратычных актывістаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе правядзеньня мясцовых выбараў у Беларусі.


Пра гэта”Свабодзе” сёньня паведаміў сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Сяргей Калякін.

“Спачатку навучым так бы мовіць групу трэнэраў. А затым ужо яны будуць вучыць чальцоў выбарчых камісіяў ад апазыцыі. Калі ў акруговыя і тэрытарыяльныя камісіі мы накіравалі дасьведчаных і высокакваліфікаваных спэцыялістаў, то ва ўчастковыя камісіі прапанаваныя кандыдаты з меншым досьведам. Таму і трэба расказаць ім пра паўнамоцтвы, якія надае ім закон з пункту гледжаньня абароны правоў кандыдатаў у дэпутаты”, - патлумачыў Сяргей Калякін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG