Шмат гадоў Фэдэрацыяй фрыстайлу Беларусі кіраваў Аляксандар Казулін. Гэтак жа, як Казулін быў у фаворы на пасадзе рэктара Белдзяржунівэрсытэту, не даводзілася асабліва клапаціцца за сваё спартовае крэсла падчас разбору палётаў па выніках Алімпійскіх гульняў: з трох папярэдніх спаборніцтваў фрыстайлісты спраўна прывозілі ўзнагароды. Праца Казуліна заўсёды ацэньвалася на выдатна, пакуль ён не вырашыў пайсьці ў палітыку. Аднак за сваімі лятаючымі лыжнікамі пільна сочыць дагэтуль:
“Грышын – Алімпійскі чэмпіён. Гэта супэр! Мы зь ім шмат часу працавалі разам. А ўвогуле тут як нейкая традыцыя: адзін раз “выстрэльвае” Дашчынскі, потым – Грышын. Але гэтым разам я якраз быў упэўнены, што “выстраліць” менавіта Грышын, бо ён вельмі моцны чалавек з гледзішча магутнасьці ў барацьбе, вельмі валявы хлопец. Адзінае, што быў крыху засмучаны, калі ў кваліфікацыі Антон Кушнір упаў і яго досыць жорстка засудзілі (а гэта ўжо відавочна, што засудзілі). Канечне, і Асоль Сьлівец, і Ала Цупер таксама маглі выступіць крыху лепш. Але 4-е месца Асоль – гэта ж таксама добра!”.
Карэспандэнт: “Якія ў Вас асабістыя ўражаньні ад Аляксея як чалавека?”
“Гэта надзвычай прыемны чалавек. І бацька ў яго вельмі добры чалавек. Увогуле там уся сям’я вельмі прыстойная. Таму я ня проста парадаваўся за Аляксея, а вельмі задаволены! Раней з бацькамі Грышына кантактаваў досыць, але потым здарылася вы самі памятаеце што. Ад таго часу шмат якія сувязі, на жаль, страчаныя. Дарэчы, бацька Аляксея са спортам ніяк не зьвязаны, але на сына аказаў вельмі моцны ўплыў”.
Карэспандэнт: “На Ваш погляд, прызначэньне кіраўнікамі спартовых фэдэрацыяў чыноўнікаў, ці як было, прыкладам, у Вашым выпадку -- усё ж на карысьць справе? Ці ў кіраўніцтва разумней уводзіць былых спартоўцаў?”
“Тут павінна быць разуменьне: лягічна, каб былі ў фэдэрацыях і тыя, і тыя. Пакуль жа ў нас чыноўнікаў прымушаюць ўзначальваць фэдэрацыі, што, я лічу, ня вельмі добра. Калі насамрэч ёсьць такое жаданьне, відавочныя супольныя намаганьні фэдэрацыі і чыноўніка – тады гэта магчыма. А калі гэта навязваецца, уводзіцца сілай ці валявым рашэньнем, то яно ні да чаго добрага не прыводзіць”.