Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка спазьніўся на інаўгурацыю Януковіча


У Вярхоўнай Радзе адбылася ўрачыстая цырымонія інаўгурацыі чацьвёртага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.


Заступаючы на пасаду, спадар Януковіч прынёс прысягу на Эвангельлі і Канстытуцыі Ўкраіны, пасьля чаго атрымаў ад старшыні Канстытуцыйнага Суду пасьведчаньне прэзыдэнта і сымбалі прэзыдэнцкай улады – пячатку й булаву.

Калі сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Літвін абвясьціў, што сярод прысутных прэзыдэнтаў ёсьць А. Лукашэнка, камэры паказалі пустое крэсла. Літвін тады адзначыў, што спадар Лукашэнка возьме ўдзел у наступных ўрачыстасьцях з нагоды ўступленьня Януковіча на пасаду.

Як паведамляюць журналісты зь Кіева, Лукашэнка сапраўды на некаторы час спазьніўся на інаўгурацыю і сваё месца сярод прэзыдэнтаў не пасьпеў заняць. Усю цырымонію ён назіраў, седзячы побач з жонкай Віктара Януковіча.

Кіраўнік прэсавай службы беларускага прэзыдэнта Павал Лёгкі заявіў "Свабодзе", што А. Лукашэнка прысутнічаў на цырымоніі ў Кіеве: "Трэба было больш уважліва глядзець",-- адзначыў ён.

На 14 гадзін заплянаваны прыём Януковіча для кіраўнікоў замежных дэлегацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG