Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ля Чырвонага касьцёла прайшла без затрыманьняў


Актывісты «Эўрапейскай Беларусі» правялі акцыю салідарнасьці на плошчы Незалежнасьці ля Чырвонага касьцёла ў Менску. Акцыя працягвалася каля паўгадзіны, затрыманых няма.

У акцыі ўзялі ўдзел каля пятнаццаці актывістаў. Сярод іх — лідэр «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў, Зьміцер Бародка, Аляксандар Атрошчанкаў і іншыя.

Удзельнікі акцыі трымалі партрэты арыштаваных 15 лютага лідэраў Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, Ігара Банцара і Мечыслава Яскевіча, палітзьняволеных Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі і Арцёма Дубскага, а таксама расьцяжку «З Богам! За нашу і вашу свабоду!», беларускія і польскія нацыянальныя сьцягі.

Актывісты раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра рэпрэсіі супраць польскай меншасьці ў Беларусі.

Зьміцер Бародка распавёў карэспандэнту «Свабоды»:

«Улады прызвычаіліся, што акцыя праходзіць у адным месцы. А калі гэтыя акцыі праводзіш у іншых месцах і загадзя не абвяшчаеш пра іх, то, як правіла, акцыя ўдаецца і атрымліваецца без затрыманьняў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG