Пра гэта паведаміла ўвечары на сходзе ў Горадні Анжаліка Борыс — старшыня не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Не выключаецца, што на суд у Валожын могуць прыехаць зь Менску дыпляматы краінаў Эўразьвязу.
Анжаліка Борыс таксама паведаміла сваім паплечнікам, што занесла перадачу ў міліцэйскі спэцпрыёмнік у Кастрычніцкім РАУС Горадні. Там знаходзяцца Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут, якіх затрымалі ўчора і судзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі Саюзу палякаў у Горадні 10 лютага. Усіх пасадзілі на пяць сутак, Ігар Банцар абвясьціў галадоўку.
Нагадаем, што 15 лютага ў Валожыне адбылося папярэдняе паседжаньне па пазове кіраўніка праўладнага СПБ Станіслава Сямашкі (Горадня) да Тэрэсы Собаль (Івянец). Кіраўніцтва праўладнага СПБ лічыць, што яна своечасова ня вызваліла івянецкі Дом польскі. Справа разглядаецца паводле Грамадзянскага кодэксу. Максымальнае, што пагражае сп-ні Собаль, — гэта аплата судовых выдаткаў у памеры 105 тысяч рублёў.