Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме шантажуюць апазыцыю


Іван Шэга
Іван Шэга

Са слоў кіраўніка раённай арганізацыі БНФ Івана Шэгі, ужо да некалькіх чалавек тэлефанавалі невядомыя, якія прадстаўляліся сябрамі раённай выбарчай камісіі і патрабавалі адмовіцца ад удзелу ў выбарах, бо інакш і сам адрасат званка, і ягоныя блізкія могуць страціць працу.

Іван Шэга кажа, што ад сваёй партыйнай арганізацыі яны вылучылі 10 прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Ціск ідзе пераважна на тых, хто ўваходзіць у ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў.

Да таго ж Іван Шэга кажа, што невядомыя тэлефануюць якраз тым, хто нядаўна ўступіў у шэрагі БНФ.

Нагадаю, што напярэдадні выбарчай кампаніі Іван Шэга і іншыя слонімскія актывісты былі на прыёме ў старшыні райвыканкаму, які цьвёрда запэўніў апазыцыянэраў, што ён прыхільнік закону і выбары ў Слонімскім раёне адбудуцца адпаведна зь беларускім заканадаўствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG