21.30 З Цэнтральнага РУУС выпушчаны ўсе затрыманыя ўдзельнікі акцыі
20.30 Маладафронтаўцы выходзяць на волю. Івану Шылу дазволілі забраць з сабой непаўналетняга брата Ільлю. Міхаіла Пашкевіча зьбілі, калі ён заступіўся за Насту Палажанку. Хлопца завялі ў асобны пакой. Яму разьбілі акуляры, а потым адабралі статуэтку, якую ён атрымаў на плошчы як ляўрэат прэміі "Люблю Беларусь". Спэцназаўцы пакінулі яе сабе.
20.20 ВІДЭАРЭПАРТАЖ (Алег Грузьдзіловіч)
20.00 Зь міліцыі Цэнтральнага раёну выйшаў Уладзімер Яроменак. Ён распавёў, што затрыманых паставілі тварам да сьцяны. Потым завялі ў залю. Міліцыянты атрымалі загад адпускаць затрыманых удзельнікаў акцыі. Відавочцы кажуць, што зьбіты непаўналетні Станіслаў Стэсік. Тацяна Шапуцька таксама атрымала некалькі моцных удараў.
19.50 Затрыманых на плошчы Якуба Коласа адпусьцілі без складаньня пратаколаў
19.15 Прозьвішчы затрыманых удзельнікаў акцыі
Затрыманыя ўдзельнікі акцыі знаходзяцца ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.
Сярод іх:
- Мікола Дземідзенка
- Ніна Багінская
- Ільля Шыла (непаўналетні)
- Іван Шыла
- Аляксей Валабуеў
- Уладзімер Яроменак
- Міхась Бутылін
- Віка Ладзіс (непаўналетняя)
- Кацярына Далідовіч
- Вераніка Велігор
- Тацяна Шапуцька
- Ганна Шапуцька (маці Тацяны)
- Наста Палажанка
- Юлія Міхайлава
- Марына Шыдлоўская (непаўналетняя)
- маці Марына, сп.Шыдлоўская
- Дар’я Бахар
- Рыгор Астапеня
- Станіслаў Стэсік зьбіты (непаўналетні)
- Алесь Кіркевіч, намесьнік старшыні МФ з Гародні,
- Міхась Пашкевіч
- яшчэ з паўдзесятка чалавек, прозьвішчы якіх высьвятляюцца.
18.40 Антон Койпіш адпушчаны на волю
18.40 На затрыманых на плошчы Я.Коласа Андруся Крэчку, Паўла Чудука, Антона Койпіша і Дзяніса Кобрусева складаюць пратаколы выняцьця, а таксама дапытваць у міліцыі Савецкага раёну Менску.
18.35 Спэцназ атрымаў каманду згортваць зачыстку.
18.30 Затрыманьні працягваюцца. Адна з удзельніцаў акцыі сама папрасілася ў аўтобус да затрыманых паплечнікаў. Міліцыянты на плошчы Свабоды пільна сочаць, каб не прыйшоў яшчэ які ўдзельнік акцыі.
18.20 У акцыі удзельнічала прыкладна 40 чалавек. Перад зачысткай нехта пасьпеў ўцячы. Затрыманыя Тацяна Шапуцька, Юлія Міхайлава, Наста Палажанка, а таксама мастак Алесь Пушкін і старшыня "Маладых дэмакратаў" Міхал Пашкевіч.
ВІДЭА (Алесь Дашчынскі)
Камандзір палка ППС затрымлівае Алеся Пушкіна
18.15 У акцыі ўдзельнічае некалькі дзесяткаў чалавек. Яны сьпяваюць “Магутны Божа” і скандуюць “Жыве Беларусь”. Спэцназ міліцыі вельмі жорстка абыходзіўся зь дзяўчатамі. Некаторых цягнулі за ногі па асфальту. У прыватнасьці такі лёс нападкаў дзяўчынаў, якія прыйшлі на акцыю ў строях анёлаў з крыльцамі.
18.12 Спэцназ міліцыі накінуўся на дзяўчатаў. Міліцыянты вырываюць ва ўдзельнікаў акцыі сьцягі.
18.10 Лубоў Лунёва перадае зь месца падзеяў:
18.05 Пачаліся затрыманьні. Міліцыянты падхапілі за рукі і за ногі некалькіх удзельнікаў акцыі і нясуць іх у аўтобус.
18.00 Лубоў Лунёва перадае зь месца падзеяў:
17.55 За Палацам рэспублікі дзяжурыць аўтобус спэцназу міліцыі. Міліцыянты падцягваюцца да плошчы Свабоды.
17.40 На плошчы Свабоды – міліцыянты, пераапранутыя ў цывільнае. Дзяжурыць міліцэйскі аўтазак. Карэспандэнт Свабоды сфатаграфаваў аўтазак. Міліцыянты прымусілі выдаліць кадар. Маўляў, нельга фатаграфаваць службовы аўтатранспарт.
17.05 Дзень Сьвятога Валенціна адзначаюць у рэгіёнах
16.20 На плошчы Якуба Коласа ў Менску затрымалі кіраўніка Моладзі БНФ Андруся Крэчку, актывістаў арганізацыі Паўла Чудука, Антона Койпіша, а таксама намесьніка старшыні "Маладых Хрысьціянскіх дэмакратаў" Дзяніса Кобрусева.
Маладзёны раздавалі валянцінкі. На адным баку было намаляванае сардэчка, на другім – напісаны верш Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Трэба любіць”.
На дадзены момант затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі мэтрапалітэну.
16.18 Маладыя дэмакраты ў Гомелі нагадалі, што "трэба кахаць"
Напярэдадні акцыі
“Малады фронт”: 14-га лютага 14-е шэсьце
14 лютага: плошча Свабоды
Уручэньне прэміі “Маладога фронту” можа адбыцца на вуліцы
Crown Plaza упершыню адмовіў апазыцыі
Замест валянцінак — прэмія “Люблю Беларусь”
Дзень сьвятога Валянціна ў розныя гады
2009
За любоў пабілі законна
Акцыя нелюбові да моладзі
2008
Дзень сьв.Валянціна ў Магілёве
Шэсьце моладзі пад лёзунгам “Беларусь у Эўропу”
Фотагалерэя
2007
Затрыманых маладафронтаўцаў адпусьцілі
Віншаваньні перададзены ў амбасады ЗША, Нямеччыны, Францыі і Польшчы
Удзельнікі акцыі падыйшлі да амбасады ЗША
Спэцназаўцы палявалі за бел-чырвона-белым сьцягам
У Менску акцыя, прысьвечаная Дню сьвятога Валянціна
Міліцыянты затрымалі Барыса Гарэцкага і чатырох ягоных паплечнікаў
Міліцыянты ачапілі плошчу Свабоды
Сапраўдная любоў – ня ў сквэрыку, а на плошчы!
2006
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў маладафронтаўцы вулічную акцыю не праводзілі. Яны ладзілі канцэрт у адной зь менскіх школ.
2005
Абышлося без затрыманьняў. Акцыю правялі на Кастрычніцкай плошчы – моладзь сьпявала Эўрапейскі гімн.
2004
Плошчу Свабоды перакрылі супрацоўнікі сілавых структураў. Усіх затрымлівалі на падыходах.
2003
Каля Акадэміі навук міліцыянты затрымалі Паўла Севярынца і Артура Фінькевіча. Артуру тады толькі споўнілася 18 гадоў, і ён упершыню трапіў за краты.
2002
На праспэкце Незалежнасьці, каля вуліцы Дарашэвіча, затрымалі каля двух дзесяткаў чалавек. Некаторых моцна зьбілі у часе затрыманьня.
2001
Моладзь прайшла ад плошчы Свабоды да плошчы Перамогі. Там амапаўцы затрымалі некалькі чалавек.
2000
Улады Менску першы і апошні раз дазволілі правесьці акцыю.
1999
Актывіст “Маладога фронту” Яўген Скочка на вуліцы Варвашэні зрабіў імправізаваны фэервэрк з пэтардаў. Яго затрымалі і пакаралі годам зьняволеньня ўмоўна.
1997-1998
Акцыі абмяжоўваліся наведваньнем амбасадаў краінаў Эўразьвязу і ЗША.