Сустаршыня аргкамітэту для стварэньня БХД Георгі Зьмітрук патрабуе абвяржэньня зьвестак, распаўсюджаных у праграме «Панарама тыдня» ад 13 сьнежня 2009 году, а таксама кампэнсацыі маральнай шкоды.
У рэпартажы Юры Пракопаў скарыстаў нібыта інфармацыю з інтэрнэту, спаслаўшыся на ананімныя крыніцы. Паводле гэтых крыніцаў, Зьмітрук нібыта карыстаўся паслугамі прастытутак і своечасова не расплачваўся зь імі.
Георгі Зьмітрук кажа, што БТ зрабіла сюжэт, каб кампрамэтаваць сяброў аргкамітэту БХД.