Сьветлагорская міжраённая інспэкцыя аховы жывёльнага й расьліннага сьвету «застукала» фэрмэра на тэрыторыі ягонай жа фэрмэрскай гаспадаркі акурат за «здабычай рыбы». Інспэктары склалі акт, у якім адзначылі факт нанясеньня шкоды навакольнаму асяродзьдзю. Фэрмэр, маўляў, лавіў рыбу брадніком і сеткай, якіх няма на ўліку ў міжраённай інспэкцыі. І выраблены яны нібыта з самаробных нітак. Апрача таго, сын фэрмэра не зьяўляецца працаўніком бацькавай фэрмэрскай гаспадаркі — значыць, браканьер.
Інспэктары падлічылі, што фэрмэр нанёс шкоды на 619 тысяч рублёў. У гэты падрахунак увайшоў і кошт рыбы — 24.340 рублёў.
Акт на спагнаньне шкоды інспэкцыя накіравала ў Гомельскі гаспадарчы суд.
Сёньня на паседжаньні суду фэрмэр Цярэнцьеў заявіў хадайніцтва на юрыдычную дапамогу адваката, і судзьдзя Вікторыя Лапута перанесла разгляд справы на 19 лютага.
«Я ня думаў, — кажа Ўладзімер Цярэнцьеў, — што справа прыме такі абарот, што мая рыба так ахоўваецца дзяржавай. Бо мяне ж хочуць пакараць яшчэ і за лоўлю рыбы безь ліцэнзіі. А гэта штраф ад 500 да 1000 базавых велічыняў. Калі маё жытло два гады таму падпаліў нейкі зламысьнік, ахоўнікі знайсьці яго ня могуць. А калі я злавіў ва ўласнай сажалцы 5 кілё рыбы, тут ужо ўсё на дыбы паставілі».