Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Борыс: беларускія ўлады паводзяць сябе, як бандыты


Анжаліка Борыс
Анжаліка Борыс

Госьця Начной Свабоды – Анжаліка Борыс, старшыня не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі.






Эфір 27 студзеня.

Ганна Соўсь: Як вы мяркуеце, чаму цяпер такі ціск на ваш саюз палякаў? Як выглядае звонку, то ўлады з гэтага атрымаюць больш праблемаў, чым дывідэндаў. Чаму цяпер такое абвастрэньне сытуацыі?

Анжаліка Борыс: Вельмі цяжка знайсьці лёгіку паводзін уладаў. Я б ня зводзіла яго толькі да палякаў. Сёньня ціск на палякаў, але ж нядаўна быў арыштаваны журналіст Белсату. Ужо штам часу знаходзяцца пад арыштам некалькі дзеячаў як Аўтуховіч. Я гэта разглядаю як ціск уладаў на незалежнае грамадзтва і незалежныя арганізацыі ў Беларусі. Ціск на тых, хто мае незалежны погляд, на тое, што сёньня адбываецца. З аднаго боку ўлады праводзяць дыялёг з Эўразьвязам, з другога – аказваюць ціск на ўласных грамадзянаў. Гэта ня ціск па нацыянальнай прыналежнасьці. З намі салідарныя сёньня і беларусы, шмат у нас сяброў сярод расіянаў і габрэяў. Сёньня гэта ціск на ўсіх, хто выказвае незалежны погляд.

Ганна Соўсь: Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі выступіў з заяваю, у якой цалкам падтрымаў Саюз Палякаў у Беларусі, адзначыўшы, што палякі ў Беларусі “увесь час церпяць ад неабгрунтаваных рэпрэсіяў”. І запрасіў вас у Польшчу на сустрэчу. Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады спыніць гвалтоўныя дзеяньні супраць польскай меншасьці. Палякі адклікалі свайго амбасадара для кансультацый. Найбуйнейшая апазыцыйная фракцыя ў Сэйме “Права і справядлівасьць” (ПіС) заклікала ўрад Дональда Туска, сярод іншага, забараніць уезд у Эўразьвяз беларускім афіцыйным асобам. Як вы мяркуеце, беларускія ўлады могуць пайсьці на кампраміс і саступіць ціску з боку Польшчы?

Анжаліка Борыс: Як я ўжо казала, я не магу знайсьці лёгікі ў паводзінах беларускіх уладаў. Чым больш яны ціснуць на наш "Саюз палякаў", тым большы яны атрымаюць адпор. Вось учора на трэцім судзе, які адбываўся над фірмай Палёніка, што займаецца культура-асьветніцай дзейнасьцю і была пакараная найвялікшым пакараньнем у 122 мільёны рублёў за дапамогу людзям, я атрымала выраз салідарнасьці ад Аляксандра Мілінкевіча, які быў на гэтым судзе. Таксама атрымала выражэньне салідарнасьці ад Станіслава Шушкевіча, ад вельмі многіх беларусаў і расіян. Паводзіны беларускіх уладаў я акрэсьліваю як захаваньне бандытаў і думаю, што рэакцыя Эўразьвязу і сьвету павінна быць канкрэтнай. Таму што гэта датычыць ня толькі палякаў, але ўсіх грамадзянаў Беларусі.

СЛУХАЦЬ ПЕРАДАЧУ ЦАЛКАМ:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG