“Шанаванне правоў нацыянальных меншасьцяў у сучасным сьвеце належыць да канону элемэнтарных правоў чалавека. У бліжэйшым часе канцылярыя прэзыдэнта Польшчы мае намер запрасіць спадарыню Борыс і прадстаўнікоў СПБ [у Варшаву – рэд.]”, - гаворыцца ў заяве.
Між тым палітыкі найбуйнейшай апазыцыйнай фракцыі ў Сэйме “Права і справядлівасьць” (ПіС) заклікалі сёньня ўрад Дональда Туска, сярод іншага, забараніць уезд у Эўразьвяз беларускім афіцыйным асобам.
“Каб не прымаць на тэрыторыі ўсяго Эўразьвязу, у тым ліку і Польшчы, афіцыйных дэлегацыяў, у якія ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных структураў, судовай сыстэмы, рэпрэсіўнага апарату”, - заявіла дэпутат Гражына Гэнсіцка.
У сваю чаргу намесьнік старшыні ПіС Адам Ліпіньскі адзначыў, што справай перасьледу сябраў СПБ павінен зацікавіцца Брусэль:
“Рэжым Лукашэнкі рэгулярна ўжывае рэпрэсіі, а потым адмаўляецца ад часткі гэтых рэпрэсіяў, а ў Эўропе лічаць, што Беларусь дэмакратызуецца”.