Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ўдзельнікі акцыі — у міліцыі Цэнтральнага раёну


У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску знаходзяцца лідэр руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч з паплечнікамі Паўлам Пракаповічам, Андрэем Кузьмінскім, лідэр моладзі БНФ Андрусь Крэчка, актывісты «Маладога фронту» Людвіся Атакулава, Мікола Дземідзенка, лідэр кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель з паплечнікамі Палінай Кур’яновіч, Максімам Вінярскім ды іншыя.

Усіх удзельнікаў акцыі салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам трымаюць у актавай залі і высьвятляюць асобы. Трымаць іх на законных падставах міліцыянты маюць права да 9 вечара. Пасьля гэта стане вядома, адпусьцяць актывістаў на волю ці складуць пратаколы, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, і адвязуць да суду ў турму на Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG