Цыганкоў: Пра што сьведчыць такі рэзкі недабор падаткаў у бюджэт? Ці гэта азначае, што эканоміка пакуль далёкая ад таго росту, на які разьлічваюць улады?
Залескі: Гэта азначае, што крызіс ідзе як «па падручніку». Спачатку фінансавыя праблемы, потым — скарачэньні попыту за мяжой, скарачэньне выпуску прадукцыі ў нас, і наступны крок — бюджэтныя праблемы. Бо калі прадпрыемствы скарацілі выпуск, то зьменшыўся экспарт, імпарт (бо яны бяруць менш камплектацыі) — адпаведна зьмяншаюцца паступленьні ў бюджэт. А ў нас палова людзей з бюджэту грошы атрымліваць.
Таму наступны крызіс які будзе? Спажывецкі. Купляць ня будзе за што тым, хто з бюджэту грошы атрымлівае. Альбо аддадуць бюджэтнікам, забраўшы ў іншых.
Цыганкоў: Але ва ўмовах бюджэтнага дэфіцыту жывуць многія краіны, і тут часта прыводзяць у прыклад ЗША. Яны чымсьці пакрываюць гэты дэфіцыт? Ці можа Беларусь так сябе паводзіць?
Залескі:Ёсьць такія краіны, якія маюць устойлівасьць і пэрспэктыву. Можна даваць ЗША, бо ў іх сусьветная валюта — даляр, яны яго эмітуюць, выпускаюць дзяржаўныя абавязацельствы, якія падмацаваныя ўсёй моцай дзяржавы. Можна даваць Расеі, бо там шмат карысных выкапняў. Можна Кітаю даваць, бо там людзей шмат, і людзі працавітыя.
Можна і нам даваць, але прапарцыйна нашым памерам. У гэтым пляне заплянаваны дэфіцыт у нас не такі і вялікі. Мяне толькі зьдзівіла, што мы плянуем сёлета сабраць падаткаў на 13 працэнтаў больш чым летась. З чаго браць?
Цыганкоў: Калі ўлады паўстануць перад праблемай зьмяншэньня паступленьняў ад падаткаў, яны паўстануць перад дылемай, што варта скараціць з бюджэтных выдаткаў. Заробкі скарачаць нельга, бо паабяцана людзям 500 даляраў. Дзе тады будуць скарачаць?
Залескі: Я нават ня ведаю, што яны могуць скараціць. Я ня думаю, што будзе скарачацца сацыяльная сфэра, будаўніцтва за бюджэтныя грошы. Пойдуць іншым шляхам — можна злупіць з каго-небудзь. Напрыклад, зь сельскай гаспадаркі, зьменшыць ім датацыі. Можна націснуць на малы бізнэс, то бок націснуць на тыя структуры, якім няма куды ўцякаць.
Залескі: Гэта азначае, што крызіс ідзе як «па падручніку». Спачатку фінансавыя праблемы, потым — скарачэньні попыту за мяжой, скарачэньне выпуску прадукцыі ў нас, і наступны крок — бюджэтныя праблемы. Бо калі прадпрыемствы скарацілі выпуск, то зьменшыўся экспарт, імпарт (бо яны бяруць менш камплектацыі) — адпаведна зьмяншаюцца паступленьні ў бюджэт. А ў нас палова людзей з бюджэту грошы атрымліваць.
Таму наступны крызіс які будзе? Спажывецкі. Купляць ня будзе за што тым, хто з бюджэту грошы атрымлівае. Альбо аддадуць бюджэтнікам, забраўшы ў іншых.
Цыганкоў: Але ва ўмовах бюджэтнага дэфіцыту жывуць многія краіны, і тут часта прыводзяць у прыклад ЗША. Яны чымсьці пакрываюць гэты дэфіцыт? Ці можа Беларусь так сябе паводзіць?
Залескі:
Крызіс ідзе як «па падручніку». Спачатку фінансавыя праблемы, потым — скарачэньні попыту за мяжой, скарачэньне выпуску прадукцыі ў нас, і наступны крок — бюджэтныя праблемы.