Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі офіс “Белсату” ў аблозе

абноўлена

Уласьнік кватэры Міхась Янчук.
Уласьнік кватэры Міхась Янчук.

Людзі ў цывільным пільнуюць кватэру на вуліцы Дарашэвіча, дзе, паводле інфармацыі праваахоўных органаў знаходзіцца памяшканьне карэспандэнтаў тэлекампаніі «Белсат». АБНАЎЛЯЕЦЦА

18:00 Паводле стану на 18.00, у калідоры побач з кватэрай, дзе арандуе памяшканьні “Белсат”, працягваюць дзяжурыць міліцыянты ў цывільным. Ад спробаў уварвацца ў кватэру яны пакуль што ўстрымліваюцца. Між тым, сам Міхась Янчук не выключае, што пасьля сёньняшняй гісторыі міліцыянты могуць распачаць паляваньне асабіста на яго - удзень стрымаць атаку перашкодзілі журналісты, якія фіксавалі дзеяньні міліцыі на дыктафоны і тэлекамэры.

17:05
«Журналістам, якія сабраліся ля кватэры, удалося ўвайсьці ўсярэдзіну. Там сапраўды адключана сьвятло. І праца журналістаў „Белсат“ фактычна паралізаваная.

Увесь гэты час у пад’езьдзе знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Адзін зь іх прадставіўся як супрацоўнік Савецкага РАУС Менску.

Уласьнік кватэры Міхась Янчук асабіста вядзе ўсе перамовы зь міліцыянтамі. Ён паведаміў журналістам, што, са слоў міліцыянтаў, яны праводзяць праверку па скаргах суседзяў. Нібыта суседзі скардзяцца, што тут часта зьбіраецца шмат моладзі — п’юць, парушаюць грамадзкі парадак. І наагул суседзі кажуць, што тут створаны алькагольны прытон.

Яшчэ раней быў затрыманы адзін з супрацоўнікаў „Белсат“. Яго даставілі ў Савецкі РАУС Менску на прадмет выяўленьня алькаголю ў крыві.

Цяпер міліцыянты знаходзяцца на лесьвіцы пад’езду на паверх вышэй за кватэру. Пэрыядычна да іх выходзіць Янчук і вядзе перамовы, якія пакуль не даюць плёну».

У кватэры, якую здымае «Белсат», адключылі сьвятло.

16:20 Наш карэспандэнт зараз знаходзіцца ў пад’ездзе гэтага дому:

«Пад дзьвярыма кватэры знаходзяцца трое супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным. Яны перамаўляюцца праўдападобна са сваім начальствам празь тэлефон.

Пакуль ніякіх актыўных дзеяньняў не вядзецца. Адзінае, што ў кватэры, якую здымае «Белсат», адключылі сьвятло. Але кажуць, што сьвятло адключанае па ўсім стаяку пад’езда.

Толькі што сюды зьявіўся ўласьнік кватэры. Ён спрабуе высьветліць, зь якой мэтай зьявіліся супрацоўнікі спэцслужбаў.

У сакавіку 2008 супрацоўнікі КДБ наведалі кватэры некалькіх журналістаў, якіх падазравалі ў супрацоўніцтве з «Белсатам». У іх забралі кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі. Вярнулі маёмасьць амаль праз год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG