Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ног не адчуваеш, а яны: «Устаць!»і зьбіваюць. Па нагах, па твары..."


Павал Леўшын, фота "Народная воля"
Павал Леўшын, фота "Народная воля"

28-гадовы прараб УП «Цепласеткі» Павал Леўшын распавядае ў інтэрвію "Народнай воле", як яго катавалі ў міліцыі Савецкага РУУС Менску.

Леўшын кажа, што зь яго прымушалі прызнацца, што ён скраў 7 тонаў сталёвых трубаў.

“9 сьнежня ў пачатку адзінаццатай мне нехта патэлефанаваў на мабільны. Нумар не вызначыўся. Тэлефанаваў опэрупаўнаважаны Савецкага РУЎС Якжык. Спытаў, дзе я і ці магу да іх падысьці. Я адказаў, што знаходжуся недалёка на аб’екце і магу быць хвілін праз 10-15. Але ён загадаў яго чакаць. Прыехаў на службовых «Жыгулях», запрасіў сесьці ў машыну і адразу стаў пытацца, што чуваць па крадзяжы труб. Я кажу: «Нічога не чуваць, гэта ў вас трэба пытацца». Ён адказвае: «У нас іншая інфармацыя». І павёз мяне ў ГАМ (гарадзкі аддзел міліцыі) на вуліцы Кальцова, 25.

Тут мяне завялі ў кабінэт №9. Там быў другі опэрупаўнаважаны — Высакоўскі. Ён не прадстаўляўся, але цяпер я ведаю яго імя, паколькі пазьней апазнаў яго па фота ва Упраўленьні уласнай бясьпекі МУС. І гэтыя двое — Якжык і Высакоўскі — пачалі мне распавядаць, што ім «усё вядома». Нібыта да мяне неаднаразова падыходзіў нейкі чалавек па імені Аляксандар, які цікавіўся трубамі. Што нашы сустрэчы бачылі і нашы размовы чулі рабочыя. Але справа ў тым, што я не ведаю ніякага Аляксандра, і ніхто да мяне не прыяжджаў…

фота "Народная воля"
Яны пачалі бегаць па ГАМУ і шукаць кайданкі. Знайшлі. Адразу рукі за сьпіну, кайданкі моцна заціснулі, і недзе паўтары-дзьве гадзіны я прасядзеў так. Рукі зацяклі, плечы-сьпіну не адчуваю ... А яны адно: «прызнавайся ў крадзяжы труб». У раёне трох гадзін зайшоў нейкі тамашні начальнік і пытаецца ў опэра: «Гаворыць?» Яны: «Не, маўчыць пакуль». «Ну, тады п...ц яму»…

Спачатку білі па назе. Я сядзеў, а яны лупілі па мне, як па футбольным мячыку, імкнуліся патрапіць у адну кропку. Потым пачалі біць па галаве.

Нарэшце, кажуць: «легчы тварам ў падлогу». Вось тут я і даведаўся, што ж такое «ластаўка». Ты ляжыш тварам уніз, рукі ў кайданках за сьпіной, а яны загінаюць ногі пад гэтыя кайданкі. Кайданкі заціснутыя моцна, цела нямее адразу, пачынае дзіка балець, і ў гэты час на цябе сыплюцца пытаньні…

Зьбіцьцё, пагрозы... І так на працягу гадзін. Я ў «ластаўцы», а яны дамагаюцца ад мяне прызнаньня, што я быў у Мінску і скраў трубы. Калі мне зусім ужо дрэнна было, яны мяне вызвалялі з кайданоў. Ног не адчуваеш, стаяць не можаш. А яны: «Устаць!» І зьбіваюць. Па нагах, па твары...

Натуральна, калі цябе зьбіваюць, калі ты не адчуваеш ні рук ні ног, ты не маўчыш крычыш, стогнеш. Каб усе гэтыя крыкі не пачуў той, каму «не трэба», у іх выпрацавана пэўная сыстэм сувязі. Пэрыядычна да дзьвярэй з боку калідора хтосьці падыходзіў і кароткім стукам «тук-тук» папярэджваў аб зьяўленьні непажаданых асобаў.

Зьбіцьцё спынялася. Альбо Якжык, альбо Высакоўскі выходзілі, аглядаліся, і потым усё пачыналася спачатку.

І ведаеце, што мяне больш за ўсё ўразіла? Што гэтыя садысты для кагосьці — нармальныя, мілыя і клапатлівыя мужы, сыны, бацькі. Збіваюць яны мяне — раптам званок на мабільны. «Алё, дачушка! Што табе купіць? Цалую-люблю...»

Поўны тэкст артыкулу: “Ты даўно плакаў?.. Зараз заплачаш!”


У Беларусі зьняволеных прэсінгуюць збольшага маральна

Пакараньне ці катаваньне?

Што рабіць, калі зьбіваюць або зьдзекуюцца ў міліцыі?

Дасьледаваньне "Свабоды": сакрэты і гісторыі з турмы на Акрэсьціна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG