Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакараньне ці катаваньне?


Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека прэзэнтавала ў Менску справаздачу аб умовах утрыманьня пад вартай у Беларусі. У ёй сабраныя сьведчаньні аб негуманных умовах і катаваньнях у беларускіх турмах і пастарунках. Чаму ў беларускіх турмах нялюдзкія парадкі? ТЭМА ДНЯ


ЯК СПЫНІЦЬ МІЛІЦЭЙСКІ ГВАЛТ? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ


Калі і за што караюць міліцыянтаў

Амаль штодня ў пракуратуры трапляюць скаргі на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Людзі скардзяцца на тое, што іх абражалі ці зьбівалі пры затрыманьні або ўжо ў аддзеле міліцыі. Некаторыя справы, пасьля таго як пра іх напісалі журналісты, выклікалі рэзананс у грамадзтве.



"У Шклоўскай калёніі тры жалезныя клеткі для людзей”

Былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч згодны з праваабаронцамі, якія прыраўноўваюць умовы ў штрафных ізалятарах беларускіх турмаў да катаваньняў: “Можна на месяц туды патрапіць, а можна і болей. Ані коўдры, ані падушкі не даюць. Дзень сядзіш на зэдліку, ноч ляжыш на жалезным ці драўляным ложку без матраца. Там вельмі холадна. Чым гэта не катаваньне? Нездарма некаторыя адтуль выходзяць з псыхічнымі адхіленьнямі”.



Праваабаронцы: ў Беларусі ўжываюцца катаваньні.


Сёньня у Менску прэзэнтавалі дакладу “Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь”, падрыхтаваны Міжнароднай фэдэрацыяй правоў чалавека і сябрамі незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабаронцы цьвердзяць, што ў Беларусі ўжываюцца катаваньні.





"Галоўная мэта у турме — гэта запалохваньне"

Беларуская пэнітэнцыярная сыстэма занадта закрытая, яна недастаткова ўлічвае правы чалавека, ня мае эфэктыўных мэханізмаў абароны людзей, пакрыўджаных у гэтай жа сыстэме, — перакананы старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак





Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека заклікала краіны сьвету ўстрымацца ад экстрадыцыі абвінавачаных у Беларусь з-за бесчалавечнасьці умоваў утрыманьня ў беларускіх турмах ды сьледчых ізалятарах і немагчымасьці іх нармальнай абароны ў крымінальным працэсе.

У справаздачы зробленая выснова, што “ўмовы ўтрыманьня пад вартай у Беларусі скрайне нездавальняючыя і ўяўляюць сабою формы бесчалавечнага абыходжаньня, забароненага Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвэнцыяй ААН супраць катаваньняў і іншага жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага абыходжаньня”.

Да такіх умоваў адносіцца тое, што беларускія зьняволеныя ня могуць атрымаць доступ да асноўных прававых дакумэнтаў, што сьледчыя ізалятары перапоўненыя, што там непрымальны клімат, распаўсюджаныя сухоты, якасьць ежы кепская...

Праваабаронцы таксама робяць выснову, што асабліва цяжкія ўмовы ў адміністратыўна затрыманых: адсутнасьць ложкаў, душа, прагулак, перапоўненасьць камэраў, антысанітарныя ўмовы, нізкая якасьць ежы і вады, немагчымасьць атрымліваць перадачы. Апрача таго масавыя затрыманьні ў моманты палітычнага напружаньня пагаршаюць і гэтыя ўмовы,-- пішуць праваабаронцы..

Яны рэкамэндуюць беларускім уладам правесьці сур’ёзную рэформу крымінальнага працэсу і пэнітэнцыярнай сыстэмы, каб выключыць жорсткае абыходжаньне з вязьнямі.

Зьняволеныя пачынаюць губляць здароўе і прытомнасьць яшчэ на шляху ў турэмную камэру

Як адбывалі пакараньне ў турмах палітвязьні журналіст Павал Шарамет, грамадзкі актывіст Уладзімер Плешчанка і экс-амбасадар Міхаіл Марыніч.







"Маглі вывесьці ў калідор і надаваць палкай па нырках”

Былыя палітвязьні Васіль Лявонаў, Уладзімер Кудзінаў і Аляксей Шыдлоўскі – пра турэмныя ўмовы




“Чалавек сядзіць у клетцы, мае два квадратныя мэтры”

Былыя палітвязьні Міхаіл Чыгір, Валеры Шчукін і Валеры Леванеўскі расказваюць пра турэмныя ўмовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG