Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падвысіла кошты на экспартнае мыта на нафту


Экспартнае мыта на нафту з 1 лютага складзе 270,7 даляраў за тону, за сьветлыя нафтапрадукты - $194,7 за тону, цёмныя - $104,9 за тону.

Гэтыя нормы ўтрымліваюцца ў пастанове расейскага ўраду (N32), падпісанага 28 студзеня.

Экспартнае мыта на звадкаваны вуглевадародны газ з 1 лютага павялічваецца амаль на 40 працэнтаў і складзе 65 даляраў за тону.

Нагадаем, што паводле падпісаных у Маскве 27 студзеня пагадненьняў, Беларусь будзе плаціць 100 працэнтаў экспартнай мыты за расейскую нафту, акрамя тых звыш 6 мільёнаў тон, які пастаўляюцца ў Беларусь бязмытна для ўнутранага спажываньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG