Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Коммерсант”: Надзеі на рост бязмытнай нафты пахаваны


Ігар Сечын і Ўладзімер Сямашка
Ігар Сечын і Ўладзімер Сямашка

Нафтавыя пагадненьні пахавалі надзеі Беларусі на рост бязмытных паставак нафты з Расеі. Уся нафта якая будзе паступаць вышэй за квоту ў 6,3 мільёны тон будзе абкладацца мытам.


“Гэта зьнішчае надзеі дзяржаўных беларускіх НПЗ зарабіць на перапрацоўцы таннай расейскай нафты хаця б тыя ж сумы, што заробленыя ў 2009 годзе, і робіць неабходным пошук для іх новых інвэстараў”, - піша расейская газэта “Коммерсант”.

Беларускі бок дамагаўся падвышэньня тарыфаў на транзыт нафты да цэнаў "Транснефти". Пакуль жа тарыф, зафіксаваны ў рублях, вырасьце толькі на 11%, а на прыбытак ад перапрацоўкі таннай нафты Менск разьлічваць ня можа.

Зьмест нафтавага кампрамісу бакі пакуль поўнасьцю не раскрываюць. Паводле першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі, тарыф на пампававаньне расейскай нафты, а Расея плянуе прапампаваць у 2010 годзе 21,5 мільёны тон нафты) будзе падняты на 11%, а да кастрычніка 2010 года Беларусь зможа ці "істотна" павялічыць тарыф, прад'явіўшы Расеі разьлікі, ці падымаць тарыфы ў далейшым "на ўзроўні інфляцыі" плюс 3%.

Раней Беларусь пагражала падняць тарыф у 10 разоў. Але нават такое паступовае павелічэньне тарыфу да гэтага ўзроўню зойме
сем-восем гадоў.

Паводле выданьня, гэта таксама перабольшваньне. Беларусь пагадзілася фіксаваць тарыф у расейскіх рублях, апрооч таго, яна абавязана ўлічваць у разьліках тарыфу кошт "альтэрнатыўных машрутаў" - то бок тарыфу на пампаваньне нафты расейскай
"Транснефтью" да Прыморска.

У бліжэйшыя месяцы пройдуць міждзяржаўныя перамовы Расеі і Беларусі па энэргетычных пытаньнях - "нафта, газ, будаўніцтва АЭС". Да 1 кастрычніка бакі правядуць узгадненьне балянса паставак нафты.

"Пры гэтым відавочна, што да 1 ліпеня, калі па пагадненьням Мытнага саюза, Беларусь і Расея павінны ліквідаваць унутраныя мытныя межы, "нафтавае пытаньне" адносна дзьвюх краін мець ролі ня будзе — тактыка "энэргетычнай блякады", якая прымянялася Расеяй у новай "нафтавай вайне", зноў апынулася пасьпяховай", - піша "Коммерсант".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG