Бакі падпісалі зьмены да пагадненьня аб пастаўках сырой нафты ў Беларусь, мэтодыку тарыфаўтварэньня на продаж нафты, балянс нафтавай сыравіны на 2010 год, сумесную заяву віцэ-прэм’ераў дзьвюх краін аб гарантыях бесьперапыннага транзыту. Паводле афіцыйных крыніцаў, у Беларусь паступіць каля 21,5 мільёна тон нафты, а аб’ём бязмытных паставак нафты складзе 6,3 мільёна тон. Паводле першага віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, удалося дамовіцца пра ўмовы, блізкія да 2009 году, таму бюджэтныя страты будуць не такімі вялікімі.
«Мы дамовіліся, калі нашы НПЗ ці „Беларуская нафтавая кампанія“ возьмуць нафту ў Расеі і прывязуць у Беларусь, перапрацуюць і потым змогуць у рынкавых умовах прадаць гэту нафту на расейскай тэрыторыі, то гэты аб’ём перапрацаванай нафты і вывезенай назад у Расею нашымі прадпрыемствамі таксама ня будзе абкладацца мытам і пойдзе плюсам да 6,3 мільёна тон».
Таксама ён адзначыў, што ўмовы працы расейскіх кампаніяў не памяняліся, і яны могуць працаваць у рэжыме перапрацоўкі нафты па-за мытнай тэрыторыяй:
«Таксама яны ўвозяць нафту, на мяжы кладуць задатак расейскай мытні, перапрацоўваюць нафту, вывозяць яе назад у Расею і прадаюць — ці на расейскім рынку альбо гатовыя нафтапрадукты вывозяць за межы Расеі і прадаюць у трэціх краінах. Па сутнасьці і гэтая нафта не абкладаецца мытам».
Аднак Сямашка адзначыў, што дасягнутыя пагадненьні ва ўмовах Мытнага саюзу ня могуць доўга жыць:
«Пагадненьне ў тым выглядзе, як яно ёсьць, ня можа доўга жыць. Гэта нонсэнс, што ў рамках Мытнага саюзу ёсьць нейкія квоты — столькі з мыта, столькі бяз мыта. І само па сабе мыта ня можа быць. Мы яшчэ павінны вярнуцца да гэтага пытаньня».
Паводле віцэ-прэм’ера Расеі Ігара Сечына, у верасьні будзе праведзена дадатковае ўзгадненьне аб’ёмаў спажываньня нафты ў Беларусі і тарыфаўтварэньня. Гэта можа скарэктаваць аб’ёмы пастаўкі сырой нафты. Дамоўленасьці не дапускаюць аднабаковага павелічэньня тарыфаў, вынятку часткі грашовых сродкаў і ў поўнай меры гарантуюць інтарэсы Расеі. Паводле Сечына, пагадненьне адпавядае інтарэсам расейскіх кампаній і яно ўрэгулявала пастаўкі льготных аб’ёмаў нафты для ўнутранага спажываньня Беларусі.
Крыніца ў расейскім урадзе блізкая да перамоваў адзначыла:
«Падпісалі тры дакумэнты. Бакі прыйшлі да кампрамісу. І абодва бакі задаволеныя падпісанымі дакумэнтамі».
Карэспандэнт: «Ці павялічаны тарыфы на транзыт нафты?»
«Так, там была пэўная індэксацыя, але яна прымальная і для расейскага боку і выгадная для беларускага боку».
Хто выйграў у нафтавай вайне: Беларусь ці Расея? Кіраўнік цэнтра Мізэсу Яраслаў Раманчук адзначыў:
«У гэтым процістаяньні, безумоўна, выйграла Расея. Яна настойвала, каб сырая нафта бяз мыта трапляла ў Беларусь толькі ў памеры ўнутранага спажываньня, і гэты прынцып застаўся. Беларускі бок страціў ад гэтай дамовы каля 4% ВУП. Гэта магутная рэч, бо Беларусь павінна адаптаваць сёньня і свой плацёжны балянс, і валютную палітыку да таго, што ў бюджэце ня будзе грошай, каб разьлічваць на такі экстэнсіўны рост, які быў заплянаваны на гэты год. Лукашэнка здаўся».
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка адзначыў, што выйграў здаровы сэнс, расейская пазыцыя была бездакорнай ад пачатку.
«Яны даюць нам танную нафту і ўжо ад 1 лютага Аляксандар Лукашэнка можа ўводзіць новыя цэны на бэнзін, якія будуць таньней за цяперашнія на 30%. Цяпер беларускае грамадзтва можа спытаць у сваіх палітыкаў — калі будзе бэнзін за 2 тысячы рублёў? Нам такую нафту даюць расейцы, і мы павінны мець роўныя цэны на бэнзін для ўнутранага спажыўца. Расея зрабіла падарунак у 6 мільёнаў тон нафты, і яго павінен атрымаць не прэм’ер-міністар, а само беларускае насельніцтва».
Паводле аглядальніка газэты «Беларусы і рынак» Тацяны Манёнак, дзіўным выглядае рашэньне аб перапрацоўцы нафты на беларускіх НПЗ і пастаўках нафтапрадуктаў у Расею:
«Сёньня расейскі рынак ня мае дэфіцыту ў нафтапрадуктах і зыходзячы з той жа лягістыкі вельмі цікава, ці будуць гэтыя нафтапрадукты канкурэнтаздольнымі на расейскім рынку?»