Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэру актывісткі «Маладой Беларусі» ўварваліся супрацоўнікі КДБ


Наста Машчава
Наста Машчава

У кватэру актывісткі «Маладой Беларусі» Насты Машчавай уварваліся супрацоўнікі КДБ, БТ і судовыя выканаўцы.

Пра гэта Наста паведаміла «Свабодзе», як толькі тыя сышлі з кватэры. Дзяўчына апавяла, што яе маці не пусьціла ў дом здымачную групу БТ. Судовыя выканаўцы заявілі, што суд адмовіў дзяўчыне ў адтэрміноўцы для выплаты штрафу.

Насту Машчаву аштрафавалі на 1 мільён 150 тысяч рублёў за ўдзел у пэрформансе 10 сьнежня.

Тады актывісты «Маладой Беларусі» Павал Пракаповіч, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Наста Машчава ўсталявалі стэнд з намаляваным на ім тварам з вусамі. Пад карыкатурай было падпісана: «Ня любіш рэжым — кінь у мяне». Побач са стэндам паставілі скрыню зь яйкамі. Знайшліся ахвотныя, і некалькі яек паляцелі ў стэнд.

Актывістаў затрымалі. Хлопцаў арыштавалі, а Насту пакаралі штрафам.

Судовыя выканаўцы забралі ў дзяўчыны кампутар. Яны патлумачылі, што ён будзе ў закладзе, пакуль Наста не заплаціць штраф.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG