Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых зьменаў у кіраўніцтве Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Новыя прызначэньні адбыліся сярод кіраўнікоў чатырох абласных і Менскай гарадзкой управаў КДБ. Кіраўнік краіны таксама прызначыў новага кіраўніка галоўнай управы контравыведкі і ўрадавай сувязі КДБ. Новымі намесьнікамі старшыні таксама сталі Ігар Бахматаў і Леанід Дзядкоў.
Гэтую падзею камэнтуе падпалкоўнік у адстаўцы Мікола Статкевіч:
«Я думаю, што гэта наступствы нафтавага канфлікту з Расеяй, які вынікае з жаданьня кіроўнага рэжыму ўсё ж такі наладзіць нейкі зьнешнепалітычны балянс. Расея рэагуе на гэта адмоўна і, баючыся магчымых умяшальніцтваў, кіраўніцтва рэжыму пачынае рабіць рэвізію дзейнасьці сілавых кадраў.У зьвязку з тым, што найбольшая расейская прысутнасьць, відавочная і невідавочная, была ў КДБ, то, магчыма, гэтым і вызначаная чыстка ў межах гэтай структуры.
Я думаю, што ўсе кадры, якія нейкім чынам маглі быць зьвязаныя з расейскімі спэцслужбамі праз асабістыя ці іншыя неафіцыйныя кантакты, гэтыя кадры прыбіраюцца. І тэрмінова ідзе замена кадраў на мясцовыя-тутэйшыя дзеля таго, каб зьменшыць верагоднасьць магчымай змовы ў КДБ на карысьць Расеі, альбо зьменшыць уплыў Расеі ў межах беларускага КДБ».
Гэтую падзею камэнтуе падпалкоўнік у адстаўцы Мікола Статкевіч:
«Я думаю, што гэта наступствы нафтавага канфлікту з Расеяй, які вынікае з жаданьня кіроўнага рэжыму ўсё ж такі наладзіць нейкі зьнешнепалітычны балянс. Расея рэагуе на гэта адмоўна і, баючыся магчымых умяшальніцтваў, кіраўніцтва рэжыму пачынае рабіць рэвізію дзейнасьці сілавых кадраў.
Найбольшая расейская прысутнасьць, відавочная і невідавочная, была ў КДБ.