Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Костка: У нас спэцслужбы займаюцца калгаснай мітусьнёй


Валер Костка
Валер Костка
Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых зьменаў у кіраўніцтве Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Новыя прызначэньні адбыліся сярод кіраўнікоў чатырох абласных і Менскай гарадзкой управаў КДБ. Кіраўнік краіны таксама прызначыў новага кіраўніка галоўнай управы контравыведкі і ўрадавай сувязі КДБ. Новымі намесьнікамі старшыні таксама сталі Ігар Бахматаў і Леанід Дзядкоў.

Гэтую падзею камэнтуе падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валеры Костка:

«Па-першае, усе гэтыя перастаноўкі, зьмены і прызначэньні ў гэтым годзе я разглядаю толькі з адной пазыцыі — наперадзе выбары. Усе гэтыя падзеі варта разглядаць праз прызму выбараў. Замяняюцца тыя, хто чымсьці не пасуе для ўлады, ставяцца больш надзейныя. Але прыкметаў таго, што гэта ідзе паводле лініі прафэсіяналізму, я апошнім часам не назіраю. Таму, хутчэй за ўсё, гэтыя людзі больш адданыя кіраўніку. І, па-другое, ідзе плянамернае зьнішчэньне спэцслужбы, пачынаючы ад звальненьня Мацкевіча. Фактычна, спэцслужба КДБ стала папярок дарогі і яе проста зьнішчаюць. Хаця, як функцыя спэцслужбы,
Гэта небясьпека і для грамадзтва, паколькі спэцслужбы выкарыстоўваюцца не на карысьць грамадзтву, а на карысьць канкрэтнай групе ці асобе.
у любой дзяржаве яна захоўваецца і ў ёй працуюць прафэсіяналы. А тут пачалі кіраваць і танкісты, і памежнікі, і хто заўгодна, толькі не прафэсіяналы, якія навучаліся ў выведцы і контравыведцы.

Хутчэй за ўсё, сам падыход да спэцслужбы ў дзяржавы такі, што ёй не патрэбная прафэсійная спэцслужба, а патрэбная нейкая „ахранка“. Але гэта ніколі не прывядзе да вырашэньня галоўных задач, якія стаяць перад спэцслужбай. І ў гэтым сэнсе ёсьць прыклады Хусэйна ў Іраку, Чаўшэску ў Румыніі, Мілошавіча ў Югаславіі, калі спэцслужбы не вырашалі галоўнай задачы на самай вастрыні барацьбы. Яны дзейнічалі з арэны палітычнага змаганьня, паколькі іх выкарыстоўвалі не паводле прызначэньня. Вось гэтая ж небясьпека існуе і для кіраўніка дзяржавы, калі ён гэткім чынам выкарыстоўвае спэцслужбы. Гэта небясьпека і для грамадзтва, паколькі спэцслужбы выкарыстоўваюцца не на карысьць грамадзтву, а на карысьць канкрэтнай групе ці асобе. Акрамя таго гэта, фактычна, прыніжэньне супрацоўнікаў спэцслужбы. У нас тут яны займаюцца калгаснай мітусьнёй».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG