Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас вырашыў сысьці ў адстаўку пасьля таго, як прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце выказала яму ўчора свой недавер. Гэту інфармацыю ўчора позна ўвечары распаўсюдзіў тэлеканал LNK. Сёньня навіну перадалі таксама і іншыя інфармацыйныя крыніцы.
Такое рашэньне кіраўнік літоўскай дыпляматыі прыняў пасьля пасяджэньня кіроўнай парлямэнцкай кааліцыі ў сераду ўвечары, якая вырашыла, што міністар ня можа працягваць сваёй працы з-за страчанага даверу.
“ Я падпарадкуюся рашэньню партыі і кааліцыі”, - заявіў Ушацкас.
У размове з журналістамі кіраўнік літоўскага МЗС, аднак, не пагадзіўся з надзвычай крытычнай ацэнкай прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце на свой адрас.
У прыватнасьці, Грыбаўскайце сказала, што Ушацкас выкарыстоўвае зьнешнюю палітыку ў мэтах самарэклямы і ня ў стане адмовіцца ад сваёй рыторыкі, каб адбудаваць паважлівыя і прагматычныя дачыненьні з суседнімі Беларусьсю і Расеяй
"Калі я ёсьць перашкодай для гарманічнай дзейнасьці ўраду, я, зразумела, сыду ў адстаўку”, падкрэсьліў Ушацкас. Пры гэтым ён дадаў:
"Яшчэ да абраньня новага прэзыдэнта я гаварыў, што Вільня павінна думаць пра свае ўласныя каштоўнасьці і прынцыпы. Зь іншага боку, неабходна весьці дыялёг з усімі суседзямі, у тым ліку з прэзыдэнтам Лукашэнкам, а таксама з Расеяй”.