Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна ў рэйтынгах - 2 : 6


Мы пастаянна адсочваем шэраг рэйтынгаў, якія міжнародныя арганізацыі складаюць для краінаў сьвету, беручы пад увагу розныя парамэтры палітычна-эканамічнага і сацыяльнага жыцьця. З увагі на блізкія прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, на якіх, паводле ўсіх апытаньняў, украінцы зьбіраюцца памяняць прэзыдэнта, мы пастанавілі параўнаць самыя апошнія рэйтынгі Ўкраіны і Беларусі, каб знайсьці і тут адказ на пытаньне, чаму ўкраінцы хочуць памяняць свайго прэзыдэнта, а беларусы свайго — ня вельмі.


1. “Свабода ў сьвеце 2010” (Freedom House, 194 краіны):

Беларусь - несвабодная (усяго такіх 47)
Украіна - свабодная(усяго такіх 89)

2. "Індэкс свабоды слова 2009" (Freedom House, 195 краінаў):

Беларусь - 188 (краіна з несвабодным друкам)
Украіна - 55 (краіна з часткова свабодным друкам)

3. Рэйтынг свабоды прэсы 2009 (Reporters Without Borders):

Беларусь - 154
Украіна - 87

4. "Doing Business 2009" (аб умовах вядзеньня бізнэсу, Сусьветны банк, 181 краіна):

Беларусь - 85 (летась 115) - у чацьвёрцы найбольш пасьпяховых краін-рэфарматараў
Украіна - 146 (летась 150)

5. Сусьветны рэйтынг карумпаванасьці 2009 (Transparency International, 180 краінаў):

Беларусь - 139
Украіна - 146 (самай карумпаваная краіна ў СНД)

6. Рэйтынг эканамічнай свабоды (Heritage Foundation, The Wall Street Journal, 179 краінаў):

Беларусь - 167
Украіна - 152


7. Рэйтынг сусьветнага дабрабыту (брытанскі аналітычны цэнтар Legatum, 104 краіны):

Беларусь - 85
Украіна - 61


8. Рэйтынг міралюбнасьці (Інстытут эканомікі і міру, аналітычны цэнтар часопісу Economist):

Беларусь - 98
Украіна - 82
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG