Удзельнікі: cацыёляг Аляксандар Сасноў і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч.
Валер Карбалевіч: «Ужо больш як год Беларусь жыве ва ўмовах эканамічнага крызісу. Улады праз афіцыйныя мэдыі доўгі час упэўнівалі, што ў нас крызісу няма. Пазьней зьявіўся новы тэзіс: Беларусь перажывае крызіс лепш, чым іншыя краіны. А што думае на гэты конт грамадзтва?»
Аляксандр Сасноў: «Паводле апошняга апытаньня НІСЭПД, большасьць апытаных прызналі, што 2009 год быў цяжэйшы, чым 2008-ы, і для краіны, і для сям’і. Але колькасьць такіх адказаў павялічылася ў параўнаньні зь мінулым годам нязначна. Паводле апытаньня, у канцы году матэрыяльнае становішча насельніцтва трохі палепшылася. Амаль не зьмянілася стаўленьне да палітычнага курсу, які праводзіць улада. Большасьць як не зьбіралася ўдзельнічаць у акцыях пратэсту, так і не зьбіраецца».
Карбалевіч: «Дык ці сапраўды крызіс ня надта закрануў грамадзтва? Або крызіс ёсьць, але пад уплывам дзяржаўных мэдыяў насельніцтва ўспрымае крызіс ня надта сур’ёзна?»
Сасноў: «На настроі ўплываюць ня столькі мэдыі, колькі асабістая практыка людзей. Беларуская цярпімасьць — гэта галоўны чыньнік падтрыманьня сацыяльнай стабільнасьці ў краіне. У яго аснове ляжыць стратэгія пасіўнай адаптацыі. Скарачэньне попыту і спажываньня, дэмаралізацыя і няздольнасьць зьдзяйсьняць актыўныя і салідарныя дзеяньні па абароне сваіх правоў — вось тыповая рэакцыя на крызіс».
Уладзімер Мацкевіч: «Гэтая рэакцыя досыць адэкватная. Аб’ектыўныя эканамічныя паказчыкі і самаадчуваньне людзей добра карэлююць. Людзі ня вельмі адчуваюць крызіс дзякуючы сацыяльнай палітыцы дзяржавы, якая амаль катастрафічна павялічыла вонкавую запазычанасьць».
Сасноў: «Ня ў гэтым апошнім апытаньні, а ў верасьнёўскім апытаньні ў людзей пыталіся пра іх стаўленьне да замежных крэдытаў. Дык вось, большасьць на гэта не зьвяртае ўвагі».
Карбалевіч: «У некаторых краінах крызіс прывёў да адстаўкі ўрадаў. А як беларусы ацэньваюць палітыку ўладаў? Давер да ўладаў павялічыўся, зьменшыўся ці застаўся ранейшым? Як крызіс адбіўся на рэйтынгу Лукашэнкі?»
Сасноў: «Ва ўяўленьнях насельніцтва беларуская ўлада адзіная, непадзельная і пэрсаніфікаваная.Рэйтынг Лукашэнкі амаль паўтара года стабільны. У сьнежні ён на 2% павялічыўся. Я зьвязваю гэта з пэнсіямі, якія былі павялічаныя ў лістападзе.
Але ад Лукашэнкі людзі трохі стаміліся. На пытаньне, ці прыйшоў час іншаму чалавеку стаць прэзыдэнтам, амаль палова апытаных адказалі станоўча. Адмоўна адказалі на гэтае пытаньне на 10% менш. Але гэта хутчэй электаральная млявасьць, чым рэальная патрэбнасьць у пераменах. Як толькі ўлада ўключыць мабілізацыйны рэсурс, то звыклы для прэзыдэнцкіх выбараў расклад галасоў будзе ўзноўлены.
Прычым значная колькасьць людзей абвінавачвае ўладу ў сваіх праблемах. Але паколькі ніякіх іншых інстытутаў грамадзяне ня бачаць, то ўсе спадзевы на вырашэньне гэтых праблемаў людзі ўскладаюць на тую ж уладу».
Мацкевіч: «Па-першае, рэйтынгі палітыкаў маюць істотнае значэньне ў дэмакратычным грамадзтве. А ў недэмакратычных краінах рэйтынгі наўпрост не ўплываюць на электаральныя паводзіны людзей.
Усё, і добрае, і дрэннае людзі зьвязваюць з уладай. Іншых палітычных суб’ектаў насельніцтва ня бачыць. Да 2006 году апазыцыя ўспрымалася як сіла, якая шкодзіць добраму прэзыдэнту, але пасьля прэзыдэнцкіх выбараў гэты чыньнік зьнік. І эканамічныя суб’екты (банкі, прадпрымальніцкія саюзы) не ўспрымаюцца як чыньнікі, якія могуць уплываць на сытуацыю. Ёсьць улада, ёсьць насельніцтва і кожны чалавек паасобку. Таму насельніцтва падтрымлівае гэтую ўладу на выбарах, бо больш нікога ня бачыць альбо ня ставіцца да іншых сур’ёзна».
Сасноў: «Падчас верасьнёўскага апытаньня ў людзей пыталіся, хто вінаваты ў крызісе. На першым месцы ішоў прэзыдэнт, затым урад, мясцовая ўлада. І толькі потым — Захад. І калі спыталіся, з кім вы зьвязваеце надзеі на эканамічнае разьвіцьцё Беларусі, то атрымалі той жа сьпіс. На першым месцы ішоў прэзыдэнт».
Карбалевіч: «Я ўзгадваю, што ў 1993 годзе рэйтынгі ўсіх палітыкаў былі меншыя за 20%. То бок людзі ня верылі ні ўладзе, ні апазыцыі, увогуле ніякім палітычным інстытутам. А цяпер грамадзтва верыць палітычным інстытутам, напрыклад, прэзыдэнту».
Сасноў: «Гэты інстытут пэрсаніфікаваны. Можа, у гэтым справа».
Як крызіс уплывае на настроі насельніцтва?
Валер Карбалевіч: «Ужо больш як год Беларусь жыве ва ўмовах эканамічнага крызісу. Улады праз афіцыйныя мэдыі доўгі час упэўнівалі, што ў нас крызісу няма. Пазьней зьявіўся новы тэзіс: Беларусь перажывае крызіс лепш, чым іншыя краіны. А што думае на гэты конт грамадзтва?»
Аляксандр Сасноў: «Паводле апошняга апытаньня НІСЭПД, большасьць апытаных прызналі, што 2009 год быў цяжэйшы, чым 2008-ы, і для краіны, і для сям’і. Але колькасьць такіх адказаў павялічылася ў параўнаньні зь мінулым годам нязначна. Паводле апытаньня, у канцы году матэрыяльнае становішча насельніцтва трохі палепшылася. Амаль не зьмянілася стаўленьне да палітычнага курсу, які праводзіць улада. Большасьць як не зьбіралася ўдзельнічаць у акцыях пратэсту, так і не зьбіраецца».
Карбалевіч: «Дык ці сапраўды крызіс ня надта закрануў грамадзтва? Або крызіс ёсьць, але пад уплывам дзяржаўных мэдыяў насельніцтва ўспрымае крызіс ня надта сур’ёзна?»
Сасноў: «На настроі ўплываюць ня столькі мэдыі, колькі асабістая практыка людзей. Беларуская цярпімасьць — гэта галоўны чыньнік падтрыманьня сацыяльнай стабільнасьці ў краіне. У яго аснове ляжыць стратэгія пасіўнай адаптацыі. Скарачэньне попыту і спажываньня, дэмаралізацыя і няздольнасьць зьдзяйсьняць актыўныя і салідарныя дзеяньні па абароне сваіх правоў — вось тыповая рэакцыя на крызіс».
Уладзімер Мацкевіч: «Гэтая рэакцыя досыць адэкватная. Аб’ектыўныя эканамічныя паказчыкі і самаадчуваньне людзей добра карэлююць. Людзі ня вельмі адчуваюць крызіс дзякуючы сацыяльнай палітыцы дзяржавы, якая амаль катастрафічна павялічыла вонкавую запазычанасьць».
Сасноў: «Ня ў гэтым апошнім апытаньні, а ў верасьнёўскім апытаньні ў людзей пыталіся пра іх стаўленьне да замежных крэдытаў. Дык вось, большасьць на гэта не зьвяртае ўвагі».
Ці зьмяніўся давер да ўладаў?
Карбалевіч: «У некаторых краінах крызіс прывёў да адстаўкі ўрадаў. А як беларусы ацэньваюць палітыку ўладаў? Давер да ўладаў павялічыўся, зьменшыўся ці застаўся ранейшым? Як крызіс адбіўся на рэйтынгу Лукашэнкі?»
Сасноў: «Ва ўяўленьнях насельніцтва беларуская ўлада адзіная, непадзельная і пэрсаніфікаваная.
Ва ўяўленьнях насельніцтва беларуская ўлада адзіная, непадзельная і пэрсаніфікаваная.