Начальніца аддзелу клімату Рэспубліканскага гідрамэтэаралягічнага цэнтру Алена Камароўская распавяла, што сярэдняя тэмпэратура паветра ў мінулым годзе склала ў Беларусі 7,3 градуса. Адхіленьне ад нормы — больш чым на 1 градус:
“…гэта на 1,3 градуса вышэй за кліматычную норму. Але той год ня стаў выключэньнем з шэрагу цёплых гадоў пэрыяду пацяпленьня, які пачаўся пры канцы 1980-х. Восьмы парадкавы нумар з 21 цёплага году гэтага пэрыяду. Цягам 2009 году ў бальшыні месяцаў — восем з дванаццаці — тэмпэратура паветра перавышала кліматычную норму”.
Прадстаўніца Міністэрства прыродных рэсурсаў Марыя Гермянчук зазначае, што ледзьве не палова ўсёй валаўтваральнай актыўнасьці наўпрост залежыць ад кліматычных фактараў:
“У Беларусі 40,1% валавога ўнутранага прадукту выдаецца, так бы мовіць, „надвор’езалежнымі“ галінамі (з гэтай колькасьці 10% прыпадае на сельскую гаспадарку). Пры гэтым мэтэаралягічная залежнасьць нашай краіны характарызуецца як адносна высокая. І зьвязана гэта перш за ўсё з узьдзеяньнем зьменаў надвор’я, зьменаў клімату на сельскую гаспадарку, на жыльлёва-камунальную гаспадарку, лясную гаспадарку і г.д.”
Кліматычныя зьмены найперш адчуваюць жыхары паўднёвых рэгіёнаў Беларусі. Апроч “камэрцыйных” трускавак на Берасьцейшчыне і Гомельшчыне сэлекцыянэры вырошчваюць вінаград, грэцкія арэхі, абрыкосы, кавуны. На калгасных палетках у прамысловых маштабах высяваюцца элітныя гатункі кукурузы, гароху, спаржавай фасолі, тытуню ды іншых культураў зь ліку прызначаных для імпартазамяшчэньня. Загадчык навукова-дасьледчай лябараторыі БДУ Валянцін Яцухна кажа, што паўднёвая частка паступова падпадае пад украінскі кліматычны ўплыў. Адным з паказьнікаў — імклівы захоп тэрыторый пустазельлем (як той жа баршчавік), якое вынішчае нават традыцыйныя беларускія лапухі:
“Мы ў якімсьці сэнсе знаходзімся ў такіх умовах, калі зрушваюцца, перамяшчаюцца геаграфічныя зоны. І мне як географу падаецца, што празь нейкі час паўднёвая частка Беларусі будзе часткаю ня тое што стэпавай геаграфічнай зоны, але больш такой лесастэпавай зонай. І на гэта ёсьць першыя прыкметы. Мы сёньня бачым, што больш за 240 відаў расьлінаў, якія маюць тыпова паўднёвае паходжаньне, прыстасаваліся да нашых умоваў. Таксама гэта тычыцца і жывёльнага сьвету. Усё гэта сьведчыць пра тое, што мы маем вялікія зьмены ў прыродзе, якія ў першую чаргу абумоўленыя кліматычнымі зьменамі”.
Экспэрт у галіне сельскай гаспадаркі Іван Нікітчанка мяркуе, што спроба на словах “украінізаваць” паўднёвыя раёны вядзецца збольшага ў прапагандысцкіх мэтах, бо ніводная дзяржаўная праграма там па-сапраўднаму так і не запрацавала:
“Было столькі праграмаў, столькі намераў, што нават цяжка пералічыць. Нічога ня будзе з гэтага. У той жа Ўкраіне ёсьць такая прымаўка: дурань думкамі багацее. Так і ў нас. Бо наш клімат нават у гэтых умовах ня ўстойлівы, і пакуль што нічога там нельга зрабіць эфэктыўна. Ва Ўкраіне ўстойлівыя і прадказальныя дні, шмат сонца. У нас жа сытуацыя зусім іншая. Таму гэта ўсё больш для прыгожага слоўца. Пустое, як тое пустазельле. І пакуль пустазельле ва ўладзе, тое ж будзе і на полі”.
Між тым Марыя Гермянчук перакананая, што кліматычная “рэвізія” прысутнічае ня толькі ў маштабах сьвету, але і асобна ўзятай Беларусі. І кажа, што новыя тэндэнцыі маюць як станоўчыя, так і адмоўныя бакі:
“Станоўчае — гэта павелічэньне пэрыяду вэгетацыі, больш раньняя сяўба, магчымасьць больш позьняй уборкі, атрыманьня большай масы ўраджаю. Гэтаксама скарачэньне марознага пэрыяду і падаўжэньне пэрыяду сонечнай радыяцыі. Бо з чаго ўраджай фармуецца? Вільгаць плюс сонечнае цяпло. Да адмоўных бакоў можна аднесьці тое, што пацяпленьне клімату — гэта ня толькі падвышэньне сярэднегадавых тэмпэратураў, але і павелічэньне экстрэмальных, небясьпечных зьяваў: магчымае зьяўленьне замаразкаў, асабліва небясьпечныя замаразкі травеньскія, павелічэньне колькасьці і інтэнсіўнасьці выпадзеньня ападкаў, падвышэньне хуткасьці ветру і г.д.”
Беларускія кліматолягі прызнаюць, што могуць разважаць хіба што пра кароткатэрміновыя тэндэнцыі, але ўплываць на надвор’е ня здольныя. Адрозна ад Аляксандра Лукашэнкі, які на зары свайго прэзыдэнцтва заявіў аграрыям: вы прасілі дождж — я даў вам дождж. А вось калі і ў мэтэаролягаў можна будзе папрасіць сонца ці сьнегу — пакуль застаецца пад пытаньнем.
“…гэта на 1,3 градуса вышэй за кліматычную норму. Але той год ня стаў выключэньнем з шэрагу цёплых гадоў пэрыяду пацяпленьня, які пачаўся пры канцы 1980-х. Восьмы парадкавы нумар з 21 цёплага году гэтага пэрыяду. Цягам 2009 году ў бальшыні месяцаў — восем з дванаццаці — тэмпэратура паветра перавышала кліматычную норму”.
Прадстаўніца Міністэрства прыродных рэсурсаў Марыя Гермянчук зазначае, што ледзьве не палова ўсёй валаўтваральнай актыўнасьці наўпрост залежыць ад кліматычных фактараў:
“У Беларусі 40,1% валавога ўнутранага прадукту выдаецца, так бы мовіць, „надвор’езалежнымі“ галінамі (з гэтай колькасьці 10% прыпадае на сельскую гаспадарку). Пры гэтым мэтэаралягічная залежнасьць нашай краіны характарызуецца як адносна высокая. І зьвязана гэта перш за ўсё з узьдзеяньнем зьменаў надвор’я, зьменаў клімату на сельскую гаспадарку, на жыльлёва-камунальную гаспадарку, лясную гаспадарку і г.д.”
Кліматычныя зьмены найперш адчуваюць жыхары паўднёвых рэгіёнаў Беларусі. Апроч “камэрцыйных” трускавак на Берасьцейшчыне і Гомельшчыне сэлекцыянэры вырошчваюць вінаград, грэцкія арэхі, абрыкосы, кавуны. На калгасных палетках у прамысловых маштабах высяваюцца элітныя гатункі кукурузы, гароху, спаржавай фасолі, тытуню ды іншых культураў зь ліку прызначаных для імпартазамяшчэньня. Загадчык навукова-дасьледчай лябараторыі БДУ Валянцін Яцухна кажа, што паўднёвая частка паступова падпадае пад украінскі кліматычны ўплыў. Адным з паказьнікаў — імклівы захоп тэрыторый пустазельлем (як той жа баршчавік), якое вынішчае нават традыцыйныя беларускія лапухі:
Больш за 240 відаў расьлінаў, якія маюць тыпова паўднёвае паходжаньне, прыстасаваліся да нашых умоваў. Таксама гэта тычыцца і жывёльнага сьвету.