Як падае БЕЛТА, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрну, камэнтуючы павелічэньне ў Беларусі з 1 студзеня ставак акцызаў на бэнзін і дызпаліва на 9 працэнтаў.
"Цэны на аўтазапраўках засталіся ранейшымі, павышаць іх пакуль не плянуецца", – падкрэсьлілі ў канцэрне.
Як праінфармавалі ў Міністэрстве падаткаў і збораў, з 1 студзеня стаўкі акцызаў на аўтамабільны бэнзін з актанавым лікам "95" і вышэйшым павялічаны на 9 працэнтаў да Br1228,3 тыс. за тону, з актанавым лікам ад "91" да "95" – да Br1083,07 тыс., з актанавым лікам да "91" – Br863,88 тыс.
З 1 студзеня на 9 працэнтаў вырасьлі стаўкі акцызаў на таварнае дызэльнае паліва да Br695,74 тыс. за тону, біядызэльнае паліва – да Br96,57 тыс., суднавае паліва – да Br695,74 тыс. Стаўка акцызу на звадкаваны вуглевадародны газ, які выкарыстоўваецца ў якасьці аўтамабільнага паліва, устаноўлена ў памеры Br227,16 тыс. за тону, на кампрыміраваны паліўны прыродны газ – Br227,16 тыс. за 1 тыс. куб.м.
У дадатку да Асаблівай часткі Падатковага кодэксу, які ўступіў у сілу ў 2010 годзе, вызначаны таксама стаўкі на іншыя падакцызныя тавары: алькагольную прадукцыю, тытунёвыя вырабы, мікрааўтобусы і легкавыя аўтамабілі.