Як паведамляе Reuters, транзыт нафты праз Беларусь у Нямеччыну і Польшчу працягваецца ў ранейшым рэжыме. Паводле прадстаўнікоў двох расейскіх нафтатрэйдэраў, пастаўкі спыненыя з 1 студзеня, аднак Наваполацкі і Мазырскі НПЗ маюць запас сыравіны, дастатковы для працягу вытворчасьці цягам тыдня.
Дыспэтчар прадпрыемства "Гомельтранснафта" ня змог ні пацьвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб прыпыненьні паставак расейскай нафты на беларускія НПЗ, заявіўшы, што ён на гэта не ўпаўнаважаны. Зь кіраўніцтвам кампаніі зьвязацца не ўдаецца. Дзяжурная па канцэрне "Белнафтахім" зазначыла, што нічога не можа сказаць на гэтую тэму. Прэсавы сакратар ураду Беларусі А. Цімашэнка інфармацыяй на гэты конт не валодае.
Паводле агецтва Reuters, беларускі бок у адказ на патрабаваньне 100-працэнтнай аплаты мытаў на нафту пагражае, што ўздыме плату за транзыт расейскай нафты ў Эўропу да 45 даляраў за тону.
Паводле заявы прадстаўніка беларускага ўраду “Інтэрфаксу”, у такіх умовах Беларусь лічыць бессэнсоўным удзел у Мытным саюзе, які пачынае функцыянаваць з 1 студзеня.
“Вывад гандлю нафтай за межы канфігурацыі Мытнага саюза стварае небясьпечны прэцэдэнт. За гэтым можа пайсьці жаданьне аналягічным спосабам учыніць з газам, электраэнэргіяй і іншымі таварамі. Новыя падыходы Расеі да гандлю нафтай зь Беларусьсю сур’ёзна падрываюць узгодненую канструкцыю Мытнага саюза. У такім саюзе Беларусь ня бачыць для сябе пэрспэктывы”,-- заявіў ананімны беларускі чыноўнік.