ВОБЛАЧНА...
...ды без ападкаў. Тэмпэратура: -10 — -4.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Сьвяточная навагодняя праграма для народу. Менск, пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі, пачатак у 21:00.
Выстава "Навагодні кірмаш 2009". Менск, вул. Янкі Купалы, 27.
"Навагодні базар", Менск, Палац мастацтва.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Ватыкане Папа Бэнэдыкт ХVI служыць імшу на канец году.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1918 бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі, якое базавалася ў Смаленску, у ноч з 30 на 31 сьнежня абвесьціла пра стварэньне БССР. Праз тыдзень сталіца БССР была перанесеная з Смаленску ў Менск, а Смаленшчына разам зь Віцебшчынай, Магілёўшчынай і Гомельшчынай былі адлучаныя ад Беларусі і далучаныя да РСФСР.
У 1999 Барыс Ельцын добраахвотна прыпыніў выконваньне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі і перадаў іх тагачаснаму прэм’ер-міністру Расеі Ўладзіміру Пуціну.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Апошні дзень году.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "2,5 мільярда даляраў ад МВФ ураду пад ёлачку".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Грошай мала, а любіць людзей трэба шмат", — Барыс Ельцын.