У выпадку станоўчага выніку можа быць падпісаны часовы пратакол аб экспарце расейскай нафты ў Беларусь.
У апараце Савету міністраў “Інтэрфаксу” паведамілі, што сёньня Уладзімер Сямашка праводзіць перамовы зь Ігарам Сечыным.
Таксама У. Сямашка правядзе перамовы з кіраўніцтвам “Газпрому” пра ўмовы пастаўкі газу з улікам плянаў беларускага боку падпісаць дадатковае пагадненьне на 2010 год да дзейнага цяпер кантракту на 2007—2010 гады.