"Пытаньне трымае на кантролі пасольства Беларусі ў Віетнаме, якое ажыцьцяўляе ўсе неабходныя ў дадзенай сытуацыі функцыі", – заявіў "Інтэрфаксу" прадстаўнік МЗС Беларусі.
Самалёт Іл-76 (бартавы нумар 4L-AWA) з амаль 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зэнітна-ракетнымі комплексамі, затрыманы 12 сьнежня ў аэрапорце Дон Мыанг у Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі.
Камандзір самалёта грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў паведаміў падчас шасьцігадзіннага допыту ва ўпраўленьні па барацьбе са злачыннасьцю паліцыі Тайлянду, што самалёт вылецеў з Украіны і загрузіў зброю на борт у Паўночнай Карэі. Ён таксама расказаў, што самалёт дарогаю ў Пхэньян дазапраўляўся ў Азэрбайджане, затым у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, а пасьля ў Тайляндзе. На зваротным шляху плянаваліся дазапраўкі ў Тайляндзе і на Шры-Ланцы, пасьля чаго груз павінен быў быць дастаўлены ва Ўкраіну, паведамляе агенцтва ТНА.