Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі БХД


Зьезд БХД
Зьезд БХД

Калегія Міністэрства юстыцыі 9 сьнежня прыняла рашэньне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя.

Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, падчас праверкі дакумэнтаў “устаноўлены шматлікія парушэньні пры правядзеньні сходаў заснавальнікаў партыі БХД”.

Многія з апытаных грамадзянаў на сходах па вылучэньні дэлегатаў на ўстаноўчы зьезд не прысутнічалі і заснавальнікамі гэтай палітычнай партыі не зьяўляюцца. Паводле міністэрства, гэтыя факты сьведчаць, што шэраг прадстаўленых пратаколаў ёсьць сфальшаванымі. Таксама шэраг апытаных грамадзянаў, указаных у якасьці заснавальнікаў, заявілі, што наогул нічога ня ведаюць аб стваранай партыі і свой подпіс ня ставілі, альбо былі ўведзены ў зман адносна рэальных мэтаў збору подпісаў. Міністэрства паведамляе і пра іншыя парушэньні. Прадстаўлены сьпіс заснавальнікаў партыі па многіх асобах утрымлівае зьвесткі, якія не адпавядаюць сапраўднасьці:няправільна ўказаныя прозьвішчы, імёны, месца жыхарства і гэтак далей.

Міністэрства робіць выснову, што ўстаноўчы зьезд партыі БХД ад 31 кастрычніка 2009 года, а таксама вылучэньне дэлегатаў на яго "праведзены са шматлікі парушэньнямі дзейнага заканадаўства. Гэтыя парушэньні маюць няўхільны характар, у зьвязку з чым зьезд ня можа быць прызнаны легітымным, а яго рашэньні правамоцнымі".

Павал Севярынец зьвярнуў увагу на тое, што мінулае рашэньне Мін’юсту ў адмове ў рэгістрацыі БХД было на 4 аркушах, зараз – толькі на адным.

"У нас ужо пададзена ў пракуратуру скаргаў больш, чым на 10 выпадкаў адкрытага ціску супраць заснавальнікаў. Мы зробім усё, каб пра гэтыя факты беззаконьня было шырока вядома беларускай і міжнароднай грамадзкасьці. Безумоўна, мы будзем зьвяртацца ў Вярхоўны суд. У першую чаргу, для фіксацыі гэтага беззаконьня, - зазначае Павал Севярынец. - БХД працягвае дзейнічаць. Гэта і рэалізацыя нашых кампаніяў, гэта і шырокі ўдзел у мясцовых выбарах. Толькі за бліжэйшы тыдзень БХД правядзе 10 адукацыйных сэмінараў.

Можам паабяцаць, што ў дэмакратычнай Беларусі мы адмовім у рэгістрацыі як юрыстам тым, хто рыхтаваў гэтую фальшыўку. БХД будзе дзейнічаць - і рана ці позна будзе зарэгістравана як палітычная партыя."

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG