Фёдараў: Я б больш асьцярожна паставіўся да таго, што адбываецца. Магчыма, на самой справе там усё ідзе выдатна, але мы пра гэта мала што ведаем. Вядома, што ідуць нейкія перамовы, Беларусь яшчэ ў сярэдзіне лета падала свае прапановы па эканамічным супрацоўніцтве і была тут адной з першых. Але ніякіх вынікаў мы пакуль ня бачым, нават вынікаў абмеркаваньняў — што было прынята, над чым будзе ісьці праца.
Магчыма, там на самой справе ўсё разьвіваецца як сьлед, але я пакуль што паасьцярогся сьпяваць дыфірамбы — ня бачу для гэтага падстаў.
Што тычыцца асобна Беларусі, то і тут хапае праблемаў. У парлямэнцкай асамблеі «Усходняга партнэрства «Euronest» Эўрапарлямэнт хоча, каб беларуская дэлегацыя складалася напалову з прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, напалову з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Беларускае кіраўніцтва катэгарычна ад гэтага адмаўляецца. Карацей кажучы, пакуль пытаньняў больш чым адказаў
Цыганкоў: У сваім артыкуле Фэрэра-Вальднэр зазначае, што Брусэль паставіў мэту палегчыць магчымасьці для грамадзян Беларусі падарожнічаць у
Адкрытая бязьвізавая прастора з Расеяй зноў жа сапсуе нашы пэрспэктывы з Эўразьвязам.
Фёдараў: Тут павінна быць некалькі этапаў. Першы — зьніжэньне кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў з 60 да 35 эўра, што цяпер існуе для ўкраінцаў, іншых краінаў Партнэрства і расейцаў. Мне падаецца, што гэта можа быць зроблена цягам наступнага году. Усё ж нейкія прыкметы гэтага зьявіліся, ды і беларускі бок зрабіў нейкія крокі ў адказ у гэтым накірунку.
Што да бязьвізавага абмену, то тут у мяне існуюць вялікія сумневы. Бо ў Беларусі з Расеяй бязьвізавы парадак, і асноўная нелегальная міграцыя ў Эўропу ідзе якраз з азіяцкіх краінаў праз Расею. Эўразьвяз апынецца пад пагрозай наплыву нелегальных мігрантаў. І тут я баюся, што гэтая наша адкрытая бязьвізавая прастора з Расеяй зноў жа сапсуе нашы пэрспэктывы з Эўразьвязам.