Падставай для гэтага сталіся шматлікія адмовы з боку гарадзкой адміністрацыі ў правядзеньні мітынгаў, пікетаў і іншых грамадзкіх акцыяў.
Улады тлумачыць адмовы тым, што заяўнікі павінны заключыць дамовы і аплаціць паслугі міліцыі, мэдыкаў і камунальных службаў. Менавіта на гэтай падставе праваабаронцы атрымалі адмову ў правядзеньні пікета, прысьвечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека 10 сьнежня.
Як паведаміў “Свабодзе” Леанід Судаленка, цягам пяці гадоў гомельскія актывісты не атрымалі ніводнага дазволу на правядзеньне масавых акцый. А такіх заяваў было пададзена больш за сто. Акрамя таго, праваабаронцы зьвяртаюць увагу суда на тое, што ўсе афіцыйныя мерапрыемствы праводзяцца ў цэнтры Гомеля, адначасна для грамадзкіх акцый гарадзкія ўлады выдзелілі “гомельскі Бангалор” – аддаленую пляцоўку перад ДК “Віпра”.