За перайменаваньне выказаліся больш за 30 жыхароў цяперашняй вуліцы Камуністычнай, якая атрымала такі назоў у 1919 годзе, а да таго называлася Малай Багаслоўскай, — распавяла кіраўніца Віцебскай абласной арганізацыі БХД Тацяна Севярынец.
Актывістаў БХД блаславіў на збор подпісаў за перайменаваньне сьвятар царквы Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы, якая месьціцца на гэтай вуліцы. Заўтра калектыўны ліст жыхароў будзе перададзены ў Віцебскі гарвыканкам.
Днямі старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец заявіў, што ў Віцебску варта больш дбайна захоўваць гістарычную спадчыну. Паводле ягоных словаў, у абласным цэнтры абавязкова мусяць зьявіцца вуліцы, названыя ў гонар знакамітых землякоў.
На думку віцебскіх актывістаў БХД, аднаўленьне гістарычных назваў віцебскіх вуліц таксама можа стацца значным крокам у справе захаваньня духоўнай спадчыны і культуры Віцебску.