У 1993 годзе Рубскі пасялковы савет прыняў рашэньне перайменаваць 4-ю Лясную вуліцу ў вуліцу імя Віктара Дольнікава, які жыў на ёй. Але справы тады да канца не давялі: пастановы пасялковага выканкаму не зацьвердзіў Віцебскі гарвыканкам, Бюро тэхнічнай інвэнтарызацыі не перааформіла дакумэнтаў домаўладальнікаў, хоць на вуліцы ўсяго дзясятак дамоў. І вось ў студзені 2008 году нібыта на просьбы жыхароў вуліцы Дольнікава ёй вярнулі назву 4-й Лясной. У адказ абурыліся воіны-інтэрнацыяналісты, грамадзкасьць, выступілі СМІ...
Хто такі Віктар Дольнікаў, жыхары вуліцы добра ведаюць. Расказвае Анжэла Васіленка, якой у 1983-м, калі загінуў Віктар, было 8 гадоў. Але яна добра памятае, як плакала ўся вуліца, калі хлопца хавалі:
“У нас толькі адзін герой у Рубе і ёсьць. Ён вылецеў не ў сваю чаргу, за сябра паляцеў і ў апошнім баі згарэў... А ўжо чамаданы былі сабраныя, падарункі сям’і купленыя. У яго дачка нарадзілася, ён яе нават ня бачыў – жонка была цяжарная, калі ён быў там. Яго чакаюць дома, а прывезьлі ў труне. Цынкавая труна закрытая...”
І вось быццам бы ў лістападзе 2007 году жыхары вуліцы правялі сход, на якім прасілі вярнуць вуліцы Дольнікава былую назву – 4-я Лясная. Аргумэнты дзіўныя: маўляў, шыльдаў на дамах няма, “Хуткая дапамога” ня ведае, куды ехаць. Заўважу, што ў невялікім пасёлку Руба ажно 9 Лясных вуліц!
Былы воін-інтэрнацыяналіст, настаўнік Рубскай сярэдняй школы Вячаслаў Беларус, які разам з астатнімі аўганцамі з грамадзкага аб’яднаньня “Братэрства” пісаў скрагі-абурэньні ва ўсе інстанцыі, распавядае:
“Ці ж вуліца прымае рашэньні? Калі чалавек – герой, і загінуў, выконваючы абавязкі, то гэта ўлада вырашае, як назваць вуліцу. А ня тое, што цяпер ня могуць знайсьці тых людзей – дзесьці ў кустах сабралася 11 чалавек, нейкіх мітычных, ніхто ня ведае цяпер, хто гэта быў. І, маўляў, яны вырашылі, што вуліцы трэба вярнуць назву “4-я Лясная”. Я адразу і запытаў: “А хто прысутнічаў на гэтым зборы, а ці былі прадстаўнікі ўлады, чаму не запрасілі каго-небудзь з нас, аўганцаў?” І калі гэта стала вядома, усе перапалохаліся, таму што гэта маразм, поўны маразм – тое, што яны хацелі адкруціць назад! Гэта атрымала такі розгалас, што ўлады і пасялковыя, і гарадзкія перапалохаліся”.
Пра тое, што вуліцы вярнулі імя воіна-інтэрнацыяналіста Віктара Дольнікава, Радыё Свабода даведалася зь першых вуснаў, ад старшыні Рубскага пасялковага выканкаму Міхаіла Шаблакова:
“Вышэйшы орган за нас ёсьць – Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт, і ён прыняў ужо афіцыйнае рашэньне: вуліцу 4-ю Лясную ў памяць пра воіна-інтэрнацыяналіста перайменаваць у вуліцу імя Віктара Дольнікава. А таксама павесіць мэмарыяльныя шыльдачкі на доме, дзе ён жыў, і на школе, дзе ён вучыўся. То бок памяць аб ураджэнцу Рубы будзе ўвекавечаная ў гарадзкім пасёлку”.
Старшыня Рубскага пасялковага выканкаму Міхаіл Шаблакоў запэўніў, што ў самы бліжэйшы час Бюро тэхнічнай інвэнтарызацыі перааформіць усе дакумэнты домаўладальнікаў, усе юрыдычныя фармальнасьці будуць выкананыя.