Пад новы статус вёскі Славені і пачалося добраўпарадкаваньне, у выніку якога былі сьпілаваныя старыя лістоўніцы і частка школьнага саду, кажа мастак Юры Мяккі. Зьнішчэньне дрэваў ён палічыў вандалізмам, напісаў заяву ў пракуратуру, каб там разабраліся, ці гэта законна.
Тым часам мастак вырашыў пратэставаць, выкарыстаўшы ўласнае ўмельства і талент: намаляваў і выставіў у вокнах майстэрні плякаты супраць зьнішчэньня алеі, якая была высаджана ў гонар францускага лётчыка Жака Гастона зь легендарнай эскадрыльлі «Нармандыя-Нёман», пахаванага ў Славенях.
Ягоны пратэст не застаўся незаўважаным: плякаты зьнялі прадстаўнікі адміністрацыі мясцовай школы, якой належыць майстэрня, а мастака папярэдзілі, каб ён забіраў з майстэрні свае працы, бо гэты будынак пойдзе пад знос.
Ужо тыдзень Юры Мяккі спрабуе дамагчыся ад раённага кіраўніцтва адказу, навошта спатрэбілася зносіць майстэрню, дзе ён ня толькі працуе, але й навучае жывапісу ды разьбярству мясцовых дзяцей. Адказу няма ні з раённага аддзелу культуры, ні зь Міністэрства культуры, ні нават зь Міністэрства абароны. Туды мастак мусіў зьвярнуцца, даведаўшыся, што загад на знос будынку нібыта даў Талачынскі ваенкамат. Маўляў, у Славені чакаюць прадстаўнічую дэлегацыю з Францыі, каб ушанаваць памяць францускага лётчыка, які загінуў у паветраным баі за Барысаў. І ўрачыстаму шэсьцю на чале з вайсковым аркестрам стары будынак нібыта будзе замінаць.
Мастак Юры Мяккі кажа, што хацеў бы пачуць абгрунтаваныя тлумачэньні, бо йнакш знос будынка можа расцэньваць толькі як помсту мясцовага начальства за свой грамадзкі пратэст. Таму добраахвотна пакідаць майстэрню ён не зьбіраецца, хаця ў мінулую пятніцу да яго прыходзілі міліцыянты і казалі, што цягам тыдня, да сёньняшняга дня, ён абавязаны вынесьці адтуль усе свае рэчы.
Пакуль ні міліцыянты, ні мясцовыя ўлады прымусовых захадаў ня робяць. І мастак Мяккі цьвёрда стаіць на сваім, вырашыўшы дамагчыся справядлівасьці. Аднак ён скардзіцца, што ў гэткіх неспрыяльных умовах яму цяжка працаваць — ён рыхтуецца ды выставы ў Менску, дзе будзе прадстаўляць родны Талачынскі раён. Дарэчы, на загад абласной управы культуры загадчык адпаведнага аддзелу райвыканкаму Аляксандар Ражанскі мусіў забясьпечыць транспарт для перавозкі экспанатаў. Аднак чыноўнік адмовіў мастаку, спаслаўшыся на адсутнасьць лішняга паліва.