У лісьце яны патрабуюць перагледзець рашэньне раённага аддзелу культуры пра знос будынка, у якім знаходзіцца майстэрня мастака Юрыя Мяккага, і дзе вясковыя дзеці маюць мажлівасьць навучацца жывапісу і разьбярству.
Пра тое, што будынак мае пайсьці пад знос, кіраўнік аддзелу культуры Талачынскага райвыканкаму Аляксандар Ражанскі заявіў неўзабаве пасьля таго, як мастак Мяккі выказаў пратэст супраць высечкі парку ў Славенях. Ён намаляваў і выставіў у вокнах плякаты адпаведнага зьместу, а таксама напісаў заяву ў пракуратуру з патрабаваньнем пакараць тых, хто нішчыць рэдкія дрэвы без дазволу.
27 лістапада ў майстэрню да мастака прыйшлі міліцыянты і папярэдзілі, што даюць яму тыдзень на тое, каб вынесьці рэчы ды мастацкія творы. Юры Мяккі не пагадзіўся: ён кажа, што праз знос будынка мясцовыя ўлады ня толькі пазбаўляюць яго майстэрні, але й адбіраюць мажлівасьць ў вясковых дзяцей далучацца да мастацтва.
Хоць майстэрня належыць мясцовай школе, мастак займаецца зь дзецьмі бясплатна. Каля трох дзясяткаў вяскоўцаў падпісаліся за тое, каб будынак ня зносіць. Юры Мяккі цьвердзіць, што заўтра сканчаецца тыдзень, дадзены яму на высяленьне, але добраахвотна будынак ён не пакіне — хіба што міліцыянты гвалтам выцягнуць адтуль яго самога і ягоныя працы.