Мяккі накіраваў адпаведныя лісты шэрагу дзяржаўных чыноўнікаў, у тым ліку дэпутату Палаты прадстаўнікоў ад Віцебскай вобласьці Аляксандру Папкову.
У падтрымку Мяккага ўжо выступілі АДС, ПКБ, грамадзянская ініцыятыва “Наш дом”.
Нагадаем, што мастаку загадана пакінуць памяшканьне, дзе ён працаваў і навучаў дзяцей зь вёскі Славені, бо Талачынскі райвыканкам вырашыў зьнесьці гэты будынак. Мяккі лічыць, што рашэньне зьнесьці будынак майстэрні скіраванае супраць яго асабіста: маўляў, такім чынам раённае і мясцовае начальства помсьціцца за ягоны пратэст супраць высечкі парку ў вёсцы Славені. Паводле рашэньня мясцовых уладаў і адміністрацыі тамтэйшай школы была высечана лістоўнічная алея каля магілы францускага лётчыка Жака Гастона са славутай эскадрыльлі “Нармандыя-Нёман”, а таксама частка пладовага саду. На знак пратэсту мастак намаляваў сэрыю плякатаў ды выставіў іх у вокнах майстэрні, каб бачылі аднавяскоўцы.
Пратэст не застаўся незаўважаным: плякаты зьніклі, а ў мастака пачаліся праблемы — яму загадана вынесьці свае рэчы і мастацкія творы, бо будынак майстэрні пойдзе пад знос.
Юры Мяккі вырашыў з майстэрні не высяляцца і забарыкадаваўся ў памяшканьні. Ён разуме: майстэрня — не ягоная асабістая ўласнасьць, аднак кажа, што лепей бараніць тое, што табе не належыць, чымсьці зьнішчаць агульнае дабро. Тут маецца на ўвазе і зьнішчэньне дрэваў, і знос будынку, дзе займаўся з вучнямі маляваньнем ды разьбярствам.