Сёньня дэпутаты Палаты ратыфікавалі пакет з 13 дакумэнтаў, якія тычацца мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Сярод мінусаў, якія называў віцэ-прэм’ер, — тое, што “адчыняецца наш унутраны рынак для канкурэнтаздольных тавараў з Расеі і Казахстану”.
“Беларусь таксама пазбаўляецца магчымасьці правядзеньня самастойных перамоваў з трэцімі краінамі пра гандлёвы рэжым”.
Адказваючы на пытаньне дэпутата Анатоля Паўловіча, Андрэй Кабякоў паведаміў, што велічыня мыта на ўжываныя замежныя аўтамабілі для фізычных асобаў зьяўляецца тэмай наступных перамоваў Беларусі, Казахстану і Расеі.
Гэтае пытаньне будзе вырашана да 1 ліпеня 2010 году.
Удзел Беларусі ў Мытным саюзе дазволіць закупляць расійскія энэрганосьбіты па цэнах ніжэйшых за рыначныя. Пра гэта заявіў намесьнік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў, выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Раманчук: гэта гульня выломліваньня рук
Паводле кіраўніка цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, тое, што Палата прадстаўнікоў так апэратыўна прыняла дакумэнты па Мытным саюзе, сьведчыць пра тое, што яна зьяўляецца “органам, убудаваным у прэзыдэнцкую кампанію Аляксандра Лукашэнкі”.
Заіка: калі гэта без дураты, то ўжо летам цэны на бэнзін у Беларусі зьменшацца
Паводле кіраўніка аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, тое, што Палата прадстаўнікоў так хутка ратыфікавала дакумэнты пра Мытны саюз, сьведчыць пра тое, што яна робіць так, як ёй рэкамэндуе кіраўніцтва краіны.
Манёнак: гэта ўзнаўленьне тэрыторыі постсавецкай прасторы
Паводле эканамічнага аглядальніка Тацяны Манёнак, праект “стварэньне Мытнага саюзу” зьяўляецца прыярытэтным для Расеі і палітычным. Гэта пацьвердзіў учора перад расейскай аўдыторыяй расейскі прэм’ер-міністар Уладзімер Пуцін.

КАМЭНТАРЫ