Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук: гэта гульня выломліваньня рук


Belarus - Yaraslau Ramanchuk, the Belarus economist, 08Sep2008
Belarus - Yaraslau Ramanchuk, the Belarus economist, 08Sep2008

Паводле кіраўніка цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, тое, што Палата прадстаўнікоў так апэратыўна прыняла дакумэнты па Мытным саюзе, сьведчыць пра тое, што яна зьяўляецца “органам, убудаваным у прэзыдэнцкую кампанію Аляксандра Лукашэнкі”.

Паводле спадара Раманчука, гэтае рашэньне — яшчэ адна спроба ціску на расейскія ўлады, каб яны зрабілі ільготны рэжым для гандлю энэрганосьбітамі. Тады афіцыйны Менск можа сказаць, што сваю частку дамоўленасьці выканаў, а чаму Расея нічога не выконвае? Спадар Раманчук мяркуе, што чакаць зьмяншэньня цэнаў на расейскія энэрганосьбіты пакуль няма падставаў.

“Пра гэта нядаўна казаў і Пуцін. Ён сказаў, што мы багата дапамаглі беларусам, цяпер чакаем саступак. Палітычных саступак. Трэба будзе аддаць частку эканамічнага сувэрэнітэту нейкаму наднацыянальнаму органу. А я ня думаю, што на гэтыя рэчы пойдзе беларускі бок. Таму гэта гульня такая выломліваньня рук і стварэньня нейкай напружанасьці перад Новым годам, каб потым сказаць, што беларускі бок усё зрабіў, а Расея зноў не гатовая для партнэрскіх узаемаадносін”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG