Аднойчы ў эсэі “Онталягічныя партызаны” я выказаў меркаваньне, што няма народу, больш чужога “рускаму духу”, чым беларусы — з прычыны нібыта ўласьцівай ім “фундамэнтальнай безыдэйнасьці”:
У сьвеце ідэяў рускі чалавек пачуваецца як рыба ў вадзе, а беларус тут, відавочна, не ў сваёй талерцы. Ён нібы той Маўглі ў савецкім мультфільме, які, ці памятаеце, знайшоўшы скарб (золата, брыльянты, усё такое), глядзіць на яго й разважае ўголас: “Навошта ўсё гэта? Хіба гэта можна есьці?” Прыкладна гэтак сама глядзіць беларус на калейдаскоп ідэяў. Дрындушкі, цацанкі цьмянага прызначэньня, болей нічога.
Але жыцьцё няўмольна абвяргае маю гіпотэзу. Беларусы ня толькі ахвотна дыскутуюць наконт больш-менш абстрактных катэгорыяў, часам яны гатовыя нават прапанаваць “выйсьці пагаварыць” сваім ідэйным апанэнтам. Менавіта гэта адбылося з блогерамі lesnoi_slon і kryviec. Якія пасьля працоўнага дню сядзелі ў піўнусе, мірна гаманілі пра тое-сёе, аж раптам да іх падышоў нейкі граміла і паклікаў на вуліцу. Ды ня проста таму, што грамілу іхныя твары не спадабаліся або глянулі на яго ня так, а зь ідэалягічных меркаваньняў. Выявілася, што хлопец катэгарычна не падзяляе “тэорыю балцкага субстрату”, апантаным прыхільнікам якой зьяўляецца kryviec, па-іншаму бачыць пэрыяд ВКЛ у гісторыі Беларусі і выступае супраць альтэрнатыўнага нацыянальнага праекту пад кодавай назвай “Вялікалітва”.
Паразумецца не паразумеліся, але абышлося бяз бойкі. “Разрулілі сытуацыю”, як піша lesnoi_slon. І грэбліва рэзюмуе: “Весела ў гэтай краіне жыць — народ гэтак блізка да сэрца прымае гісторыю, што гатовы біць пысы кожнаму першаму-лепшаму апанэнту. Пацаны на заводзе, канечне, лепей ведаюць гісторыю, чым гісторыкі з дыплёмам. Так і жывем”.
Іначай інтэрпрэтаваў апісаны выпадак блогер jamayk:
Вельмі часта раздаецца плач наконт таго, што просты народзец не цікавіцца беларускай гісторыяй ці культурай. Што адна з праблемаў беларускай інтэлігенцыі — вялікая дыстанцыя паміж імі і людзьмі. Што дыплямаваныя гісторыкі з скуры вылузваюцца дзеля Беларусі, а просты народ тупа заліваецца чарнілам. А вось тут народ праявіў цікаўнасьць, але да гэтага паставіліся вельмі насьцярожана і, на мой погляд, даволі высакамерна… А мяне ўзрадаваў факт такога эмацыйнага стаўленьня да гісторыі Беларусі. :)
А lutavit пашкадаваў, што “рана закінуў у кут свае гантэлі”, бо “можна ж як-небудзь стаць ахвярай падобных дыскусіяў”.
Хаця прадчуваньнем грамадзянскай вайны пакуль што ня пахне, выглядае на тое, што эпоха шчасьлівай безыдэйнасьці скончылася. Крызіс, эпідэмія, хістаньні зьнешнепалітычных арыенціраў дзяржавы, падобна, прымушаюць задумвацца і правакуюць ідэалягічнае браджэньне розумаў у грамадзтве.
Тут яшчэ і “Чароўны трусік”. Які, паводле блогеркі mrrmiau, зрабіўся лякмусавай паперкай і яблыкам разладу:
Праўда, можна рабіць адсеў — хто разумее, у чым сэнс Трусіка, і хто — не. Каго гэта кранае, а каму абыякава. Карацей, хто — НАШЫ людзі, а хто — побач. Я не кажу — горш, але іншыя. Хаця ўсе, хто са мной — ну такія розныя, Божа ж мой! І справа, па-мойму, усё ж нават не ў IQ!
На Дзямідовіча рабіліся вельмі высокія стаўкі. Гэтак, genosse_u, заклікаючы напярэдадні конкурсу сваіх чытачоў падтрымаць яго, назваў Юру “маленькім храбрацом, які ўзламаў Сыстэму”. На жаль, Сыстэма, чым бы яна ні была, чарговым разам нахабна прадэманстравала сваю ўстойлівасьць.
Нечаканае ідэалягічнае вымярэньне атрымала цяжба за жылплошчу ў Салігорску, у якой браў ускосны ўдзел, а пасьля напісаў пра яе ў сваім блогу insurhent. Зрэшты, цяжба і сама па сабе незвычайная, бо вядзецца паміж роднымі маці і сынам. Жанчына намагаецца выселіць яго з кватэры на той падставе, што ён “ідыёт”. У хлопца былі знайшлі дабраякасную пухліну мозга, пасьля зрабілі дзьве апэрацыі, у выніку якіх ён стаў інвалідам другой групы па псыханэўралягічным захворваньням. Маці ініцыявала экспэртызу, якая прызнала ейнага сына недзеяздольным. Аднак наступныя экспэртызы прызнаюць Паўла цалкам здольным адказваць за свае ўчынкі і тады яна падае ў суд. Справу аддаюць на разгляд судзьдзі, які вынес быў абвінаваўчы прысуд Яне Паляковай.
І працэс пачынаецца з таго, што сын выказвае недавер суду. Бо ён не жадае, каб ягоную справу разглядаў чалавек, вінаваты у давядзеньні Яны да самагубства. Маці ўхапілася за гэта і вырашыла сыграць на ляяльнасьці: маўляў, за што паважанага чалавека пакрыўдзіў, ды зусім вар’ят, табе ў лякарні месца. Не атрымалася. Нягледзячы на тое, што хадайніцтва хлопца пра недавер да судзьдзі не было задаволенае, ягоная маці, замест удзячнасьці, атрымала папярэджаньне за непавагу да суду — пасьля таго, як гучна назвала свайго сына “ідыётам”.
Ці ня дзіўныя справы адбываюцца ў беларускай правінцыі?
Падобна, сьмерць Яны Паляковай стрэсла сон розуму ў асобна ўзятым горадзе, дапамагла адчуць уласную годнасьць і незалежнасьць. Адказчыку — ад судзьдзі, судзьдзю ад крыўды, а таксама ад лісьлівасьці ісца. Мажліва, што і сумленьне зварухнулася.
Адзінае што кватэрнае пытаньне, як заўважыла блогерка magik_midnight, сапсавала ня толькі масквічоў. “Грошы часам ператвараюць некаторых людзей у абсалютных пачвараў…” — дадаў гаспадар блогу.
З гэтай навалай — разбэшчваньнем праз грошы — узяўся змагацца доктар эканамічных навук, прафэсар БДУ Валер Байнёў. Распрацаваўшы “маральны кодэкс беларускай эканомікі”. Паводле словаў Байнёва, ягоная канцэпцыя знайшла разуменьне ў прэзыдэнта. А блогеры найбольш упадабалі ў ёй фразу “гераінавыя наркаманы ходзяць сярод нас”.
Чытаючы выказваньні прафэсара, не выпадае сумнявацца ў тым, што наркаманы сярод нас насамрэч ходзяць, — піша veter_r_r.
Хаця ня ўсе паставіліся нагэтулькі ж саркастычна-пагардліва да прапановаў прафэсара. Сутнасьць якіх палягае во “рашучым адмаўленьні ад прапаганды культу ўзбагачэньня бяз працы, перавагі раскошы, спажываньня, ежы, сэксу ды іншага”, замест чаго Байнёў заклікае прапагандаваць “любоў да бацькаўшчыны, служэньне свайму народу, павагу да працы, калектывізм, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогу”. Нібыта нічога новага, усё гэта мы ўжо шматкроць чулі, пакуль Беларусь не накрыла хваля лібэралізацыі. Сапраўды новым зьяўляецца патрабаваньне “сьвядомага абмежаваньня спажываньня для чынавенства і бізнэсоўцаў — да ўзроўню, характэрнага для сярэдняга суайчыньніка”.
Наконт чынавенства вельмі нават слушная задума — кажа alexdsp.
Уявім сабе сытуацыю: увесь інстытут чынавенства загадзя абвяшчаецца інстытутам “слугаў народу”, то бок ты ня маеш права мець з гэтага які-небудзь прыбытак звыш паложанага заробку, усе твае рахункі і справы адкрытыя для любой праверкі, ты атрымліваеш у якасьці бонусу толькі народную павагу (калі добра спраўляешся, вядома). А за парушэньні — канфіскацыя і ганебнае звальненьне. Ўпэўнены, што знойдуцца людзі, якія пойдуць працаваць на такіх, загадзя абвешчаных, умовах. Асабліва калі праводзіць кампанію пад лёзунгам “Краіна мае патрэбу ў табе” і да т.п. Байнёў разьлічвае на людзей, для якіх дабрабыт бліжняга вышэйшы за ўласны. І такія людзі ў прыродзе існуюць. Іншая рэч, што пры існым у Беларусі ўзроўні разьвіцьця грамадзкай сьвядомасьці гэты плян можа быць рэалізаваны толькі вельмі абмежавана… — разгортвае думку silvar.
Ага, усё-ткі Рыгорыч будзе насіць гадзіньнік “Луч”! — трапна падвёў рысу miadzviedz.
Аднак большая частка блогераў, якія жадаюць і надалей спажываць на ўзроўні, вышэйшым за сярэдняга суайчыньніка, таму настроеныя лібэральна, досыць нэрвова адрэагавала на ініцыятыву спадара Байнёва:
Трэба зьяжджаць!.. Ідэі чучхэ, канечне, цудоўныя і бажэсьцьвенныя. Яны геніяльныя і непаўторныя. Яны — ідэал, да якога трэба імкнуцца. Але для паўнаты ўспрыняцьця, каб ахапіць карціну ў цэлым, не ўпусьціўшы ніводнага нюансу, ніводнай дэталі, гэтую карціну трэба сузіраць здалёк. Як геніяльную карціну маслам, якая зблізу распадаецца на нязьвязныя і грубыя мазкі, і толькі здалёк раскрывае ўсю задуму Мастака — з горкай гіроніяй дзеліцца сваёй занепакоенасьцю morzh.
Блогер czerniec лічыць, што ў лібэралаў няма прычын для хваляваньня:
Грамадзтва і яго рэальная эканоміка застануцца тымі самымі. Проста, магчыма, яно будзе насіць на галаве пярэстыя шапкі, скроеныя з сталінісцкай лексыкі. Назавуць чорнае белым, навесяць шматслоўных сацыяльных ярлыкоў на антысацыяльныя мікстуры і… адправяцца ў праваслаўную капліцу, каб пранесла.
Байнёў прапануе адно дымавую заслону дзеля захаваньня ўлады цяперашніх гаспадароў жыцьця і пракармленьня байнёвападобных “інтэлектуалаў”. А то раптам хто азадачыўся: нешта надта шпарка і адкравенна Беларусь скокае па рынкавай дарожцы. Вось менавіта такіх трэба пагладзіць па вачах паперкамі з заспакаяльнымі словамі: “любоў да бацькаўшчыны, служэньне свайму народу, павага да працы…”, знаёмымі зь дзяцінства як “прыйдзе шэранькі ваўчок”.
Застаецца спадзявацца, што гэтая шызафрэнічная сытуацыя справакуе ў грамадзтве не жаданьне плюнуць на ўсё, а наадварот — імкненьне вырвацца з павуціньня хлусьлівых словаў да яснасьці.

ШТО СТРЭСЛА СОН РОЗУМУ ў АСОБНА ЎЗЯТЫМ ГОРАДЗЕ

ЦІ БУДЗЕ РЫГОРЫЧ НАСІЦЬ ГАДЗІНЬНІК “ЛУЧ”?