Форуму ЭўрАзЭС будуць папярэднічаць перамовы прэзыдэнтаў Беларусі і Казахстану. Як паведаміў напярэдадні амбасадар Казахстану ў Менску Анатоль Сьмірноў, падчас візыту Нурсултана Назарбаева мяркуецца падпісаньне шэрагу дакумэнтаў міждзяржаўнай важнасьці, уключна з рэальнымі кантрактамі паміж суб’ектамі гаспадараньня дзьвюх дзяржаваў. Чакаецца, што прэзыдэнты выступяць з сумеснай заявай пра асноўныя кірункі супрацоўніцтва на бліжэйшую пэрспэктыву.
Аднак больш важкія подпісы ад кіраўнікоў Беларусі і Казахстану, а таксама Расеі, чакаюцца не 25 лістапада, а праз два дні. Плянуецца, што ад 1 студзеня 2010 году пачне дзейнічаць Мытны саюз Беларусі, Расеі і Казахстану. З 1 ліпеня таго ж году мяркуецца скасаваць дзяржаўны мытны кантроль на беларуска-расейскай мяжы, а зь ліпеня 2011-га — на расейска-казахстанскай.
Аднак глыбейшы аналіз мытнай прасторы паказвае: прынамсі на пачатковым этапе беларусы больш страцяць, чым прыдбаюць. Асноўны ўдар выпадзе на аўтамабільную галіну: у выніку ўніфікацыі мытнага заканадаўства шматразова вырасьце мыта на імпартаваныя новыя і ўжываныя аўтамашыны.
Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што Мытны саюз — гэта перадусім наймацнейшая падтрымка для Расеі. Але выказаў спадзяваньне, што Беларусь і Казахстан ня будуць “на задворках” гэтага ўтварэньня. Ня так даўно Лукашэнка рэзка скрытыкаваў урад за тое, што беларускія інтарэсы ўлічаныя ў новаўтварэньні ў малой ступені. І ўчора яшчэ раз паўтарыў: у тым выглядзе, у якім бакі яго прымаюць, саюз пакуль ня дасьць эфэкту.
Як кажуць экспэрты, дрэнна перадусім тое, што важнае для краіны пытаньне прымаецца без абмеркаваньня з грамадзкасьцю. Гаворыць кіраўнік Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан:
“Усё трэба пралічваць. Я ня ведаю, што там пралічыў наш урад, бо яны пра нешта дакладваюць толькі прэзыдэнту; нібыта штосьці Акадэмія навук рабіла — гэта ўсё, што напярэдадні па тэлевізары паказалі. Але ніхто падрабязнасьцяў ня ведае, ніякай агалоскі, так жа? Ёсьць падазрэньне, што аптымізуецца бюджэт. Але ж гэта толькі дзяржаўны бюджэт, гэта ж ня ўся эканоміка. А яшчэ ж ёсьць прыватны бізнэс, ягоныя інтарэсы таксама могуць быць закранутыя. Вось тут якраз ёсьць праблемы, бо ніхто ў гэтага бізнэсу нічога, па вялікім рахунку, не пытаўся. Усё зроблена з высокага пункту гледжаньня, у акадэмічных колах у лепшым выпадку можа нешта і абмяркоўвалася — якія выгады ці страты для Беларусі гэта прынясе. Можа, гэта і няправільна, ніхто ня ведае, меркаваць складана. Ніякія падыходы не надрукаваныя. Няхай бы адкрывалі карты, расказвалі, людзі выказваліся б, зьбіралі б меркаваньні. Убачылі б канкрэтныя пэрспэктывы. Але гэта праблема іншага кшталту, яе так хутка ня зьменіш”.
Падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 23 лістапада намесьнік генэральнага сакратара ЭўрАзЭС Сяргей Глазьеў назваў меркаванае падпісаньне мытнага пагадненьня “лёсавызначальным рашэньнем”, зь якога пачынаецца фаза практычнай рэалізацыі саюзу. Паводле яго, на экспэртным узроўні адпрацавана ўсё: адзіны мытны тарыф з усімі адметнасьцямі ягонага ўжываньня, адзіная сыстэма нетарыфнага рэгуляваньня.
Аднак, як кажа Валянцін Лопан, нюанс Мытнага саюзу трох краін — у тым, што ён фактычна ўваходзіць у супярэчнасьць з абвешчанымі ўладамі Беларусі прынцыпамі збліжэньня з Эўразьвязам:
“Пытаньне няпростае, паколькі Эўропа скажа: ну, добра, але альбо вы з намі ў агульнай эканамічнай прасторы, альбо вы ў Мытным саюзе з Расеяй і Казахстанам. Дарэчы, што да Расеі і Казахстану, то будуць падвышаныя пошліны на прадукцыю з трэціх краінаў, у тым ліку на грузавікі з Эўропы, што несумненная выгада для КамАЗа, МАЗа. Усё будзе залежаць ад прамысловай палітыкі дзяржавы. Калі яна зацікаўленая, каб тут вытворчасьць разьвівалася, то мытны тарыф — адзін са спосабаў зацікавіць патэнцыйных інвэстараў. Зьніжаеш пошліны на кампанэнты, на вузлы, але падвышаеш на гатовую прадукцыю. Тады, калі тут ёсьць нейкі рынак, інвэстар разумее: калі ён хоча працаваць на гэтым рынку, ён мусіць тут арганізаваць зборку. Увезьці па ніжэйшым тарыфе вузлы і дэталі, тут сабраць гатовы выраб і прадаць на гэтым рынку. Таму што ўвезьці гатовае — высокая пошліна. Так Кітай у свой час зрабіў, стварыўшы за 10 гадоў аўтапрам, з нуля практычна. Але там ёсьць унутраны рынак!”
Ва ўмовах, калі тром краінам за кароткі час было прапанавана забясьпечыць адзіныя мытныя тарыфы больш чым па 11 тысячы пунктаў таварнай намэнклятуры, не выпадае меркаваць, што ўсе застануцца аднолькава задаволенымі, кажа Валянцін Лопан.

Ніякія падыходы не надрукаваныя. Няхай бы адкрывалі карты, расказвалі, людзі выказваліся б, зьбіралі б меркаваньні.

Пытаньне няпростае, паколькі Эўропа скажа: альбо вы з намі ў агульнай эканамічнай прасторы, альбо вы ў Мытным саюзе з Расеяй і Казахстанам.