Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO занепакоена беларуска-расейскімі ваеннымі вучэньнямі “Захад-2009”


Джэймс Апатурай (James Appathurai)
Джэймс Апатурай (James Appathurai)
Пра гэта, як паведамляе агенцтва AFP, заявіў 18 лістапада ў Бруселі афіцыйны прадстаўнік альянсу Джэймс Апатурай па выніках пасяджэньня Рады NATO на ўзроўні паслоў 28 краін-членаў.

Паводле яго слоў, удзельнікі пасяджэньня выказалі занепакоенасьць маштабнасьцю вучэньняў, якія сталі “самымі буйнымі” пасьля заканчэньня “халоднай вайны”, і тым, што Расея не запрасіла на вучэньні замежных назіральнікаў.

Апатурай таксама адзначыў, што ўдзельнікі пасяджэньня выказалі занепакоенасьць з нагоды таго, што сцэнарый беларуска-расейскіх вучэньняў прадугледжваў атаку на Расею з боку Захаду.

Паводле слоў Апатурая, NATO працягне абмеркаваньне гэтых вучэньняў і іх магчымы ўплыў на адносіны паміж альянсам і Расеяй. Акрамя таго, NATO можа запрасіць дадатковыя растлумачэньні ў сувязі з вучэньнямі ў расейскага боку.

Раней міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў ліст генэральнаму сакратару NATO Андэрсу Фог Расмусэну, у якім заклікаў NATO зьвярнуць увагу на беларуска-расейскія сумесныя вучэньні.

Вучэньні “Захад-2009” праводзіліся на тэрыторыі Беларусі з 18 па 29 верасьня, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG